Важнейшыя даты гісторыі Беларусі

Вернуться на главную

  • 100 - 35 тыс.гадоў да н.э. З'яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі.
  • 24-е тысячагоддзе да н.э. Верхнепалеалітычная стаянка старажытнага чалавека каля в. Юравічы Калінкавіцкага раёна.
  • 21-е тысячагоддэе да н.э. Верхнепалеалітычная стаянка каля в. Бердыж Чачарскага раёна.
  • 862 г. Першае ўпамінанне пра Полацк у "Аповесці мінулых гадоў".
  • Каля 980 г. Захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам.
  • 988 г. Прьняцце хрысціянства ў Кіеўскай Русі.
  • (?)-да 1001 г. Княжанне ў Полацку Ізяслава Уладзіміравіча.
  • 988 - 1015 гг. Княжанне ў Тураве Святаполка Уладзіміравіча.
  • 922 г. Утварэнне епархіі ў Полацку.
  • 1003 - 1044 гг. Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.
  • 1019 г. Першае ўпамінанне ў летапісах пра г.Бярэсце (Брэст).
  • 1021 г. Паход полацкага князя Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад.Першае ўпамінанне ў летапісах пра г. Віцебск (датай узнікнення лічыцца 974 г. па легендзе Віцебскага летапісу Панцырнага і Аверкі)
  • 50-я гг. XI ст. Будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.
  • 1044 - 1101 гг. Княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Чарадзея)
  • 1066 г. Паход полацкага князя Усяслава Брачыславіча на Ноўгарад
  • 1067 г. Першае ўпамінанне ў "Аповесці мінулых гадоў" пра Мінск (Меньск, Менеск). Бітва на р.Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава і кіеўскіх князёў Яраславічаў
  • Каля 1120 - 1173 гг. Жыццё і дзейнасць святой Ефрасінні Полацкай.
  • Каля 1130 - 1182 гг. Жыццё і творчасць святога Кірылы Тураўскага.
  • 1203,1206,1216 гг. Паходы полацкіх дружын супраць крыжакоў.
  • Сярадзіна ХІІІ ст. Заснаване ў Верхнім Панямонні дэяржавы з цэнтрам у Наваградку - асновы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (ВКЛ)
  • 1293 - 1316 гг. Княжанне Віценя ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1314 г. Перамога войска пад камандаваннем гарадзенскага старасты Давыда над крыжакамі пад Наваградкам
  • 1316 - 1341 гг.Княжанне Гедыміна ў Вялікім Княстве Літоўскім .
  • 1322 ці 1323 гг. Разгром дружынамі гарадзенскага старасты Давыда нямецкіх і дацкіх рыцараў пад Псковам
  • 1333 г. Паход крыжакоў на Полацк .
  • 1340 г. Уваход у склад ВКЛ Берасцейскай зямлі і Валыні
  • 1342 г. Абранне полацкім князем Андрэя Альгердавіча
  • 1345 - 1377 гг. Княжанне Альгерда у Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1377 - 1392 гг. Княжанне Ягайлы ў Вялікім Каястве Літоўскім
  • 8 верасня 1380 г. Кулікоўская бітва. У бітве ўдзельнічалі квязі Андрэй Альгердавіч (Полацкі), Дзмітрый Альгердавіч і Дзмітрый Баброк Валынскі са сваімі воінамі
  • 1384 г. Згода Ягайлы на абранне яго польскім каралём
  • 14 жніўня 1385 г. Крэўская ўнія (дагавор аб саюзе) ВКЛ і Польсхага каралеўства.
  • Вясна 1386 г. Паўстанне Андрэя Полацкага. Вайна Смаленскага княствасупраць ВКЛ
  • 1390 г. Атрыманне Бярэсцем магдабургскага права .
  • 1392 - 1430 гг. Княжанне Вітаўта у Вялікім Княстве Літоўскім
  • 15 ліпеяя 1410 г. Грунвальдская бітва. Разгром Тэўтонскага ордэна аб'яднанымі войскамі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага
  • 1413 г. Гарадзельская унія ВКЛ з Польскім каралеўствам
  • 1430 - 1432 гг. Княжанне Свідрыгайлы ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1432 - 1436 гг. Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1436 - 1440 гг. Княжанне Жыгімонта Кейстутавіча ў Вялікім КняствеЛітоўскім
  • 1440 - 1492 гг. Княжанне Казіміра ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1468 г. Выданне судзебніка Казіміра
  • Каля 1460 - 1530 гг. Жыццё і дзейнасць ваеннага і палітычнага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага К.Астрожскага
  • Каля 1470 - каля 1533 гг. Жыццё і дзейнасць М.Гусоўскага
  • Каля 1490 - каля 1551 гг. Жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны
  • 1492 - 1506 гг. Княжанне Аляксандра ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1498 г. Атрыманне Полацкам магдэбургскага права
  • 1499 г. Атрыманне Менскам (Мінскам) магдэбургскага права
  • 1500 - 1503 гг. Вайна паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім
  • 1506 г. Разгром войскамі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаван-нем М.Глінскага татар пад Клецкам
  • 1506 - 1548 гг. Княжанне Жыгімонта Старога ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1507 - 1508 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княст-вам Літоўскім
  • 1508 г. Мяцеж М.Глінскага
  • 1512 - 1522 гг. Вайна Вялікага Княства Маскоўскага з Вялікім Княствам Літоўскім
  • 8 верасня 1514 г. Бітва пад Оршай. Разгром войскамі Вялікага Княства Літоўскага на чале з К.Астрожскім маскоўскага войска
  • 1529 г. Зацвярджэнне I Статута Вялікага Княства Літоўскага
  • 1530 - 1593 гг. Жыццё і дзейнасць С.Буднага
  • Каля 1540 - 1600 гг. Жыццё і дзейнасць В.Цяпінскага
  • 1548 - 1572 гг. Княжанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Жыгімонта II Аўгуста
  • 1557 г. Выданне "Уставы на валокі"
  • 1558 - 1583 гг. Лівонская (Інфляцкая) вайна
  • 1565 г. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рзформы ў Вялікім Княстве Літоўскім
  • 1566 г. Зацвярджэнне II Статута Вялікага Княства Літоўскага
  • 1 ліпеня 1569 г. Люблінская унія - аб'яднанне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў адзіную дзяржаву - Рэч Паспалітую
  • 1572 - 1630 гг. Жыццё і дзейнасць М.Сматрыцкага
  • 1579 г. Заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі (будучы універсітэт)
  • 1582 г. Ям-Запольскае перамір'е паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай
  • 1587 - 1632 гг. Караляванне ў Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы
  • 1588 г. Зацвярджэнне III Статута Вялікага Княства Літоўскага
  • 1596 г. Берасцейская царкоўная унія Стварэнне уніяцкай царквы на тэрыторыі Беларусі і Украіны
  • 1606 г., 1610 г. Паўстанне гараджан Магілёва супраць магістрацкіх улад
  • 1629 - 1680 гг. Жыццё і творчасць Сімяона Полацкага
  • Каля 1634 - 1689 гг. Жыццё і дзейнасць К.Лышчынскага
  • 1648 - 1651 гг. Казацка-сялянская вайна на Беларусі
  • 1654 - 1667 гг. Вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай
  • 1700 - 1721 гг. Паўночная вайна Расіі са Швецыяй
  • 9 кастрычніка 1708 г. Разгром рускімі войскамі швецкага корпуса ген. Левенгаўпта каля в.Лясная
  • 1740 - 1744 гг. Паўстанне сялян у Крычаўскім старостве
  • 1768 г. Рашэнне сойма Рэчы Паспалітай аб ураўноўванні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі
  • 1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай, уключэнне ўсходняй часткі Беларусі ў Расійскую імперыю
  • 3 мая 1791 г. Прыняцце сеймам Рэчы Паспалітай Канстытуцыі
  • 1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Далучэнне цзнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі
  • 1794 г. Паўстанне Т.Касцюшкі
  • 1795 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай, далучэнне заходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі
  • 1807 - 1884 гг. Жыццё і творчасць В.І.Дуніна-Марцінкевіча
  • 1810 г. Утварэнне ваенных пасяленняў на Беларусі
  • 12 чэрвеня 1812 г. Нашэсце арміі Напалеона I на Расію.
  • 1 ліпеня 1812 г. Утварэнне Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага
  • 1830 - 1831 гг. Шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Беларусі, Правабя-рэжнай Украіне і Літве
  • 1831 г. Скасаванне Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віцебскай і Магілёўскай губерыях
  • 1832 г. Закрыццё Віленскага універсітэта
  • 1838 - 1864 гг. Жыццё і дзейнасць К.Каліноўскага
  • 1839 г. Скасаванне уніяцкай царквы на Беларусі
  • 1840 - 1900 гг. Жыццё і творчасць Ф.К.Багушэвіча
  • 1840 г. Указ Мікалая I аб адмене дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях
  • 1848 г. Стварэнне Горы-Горацкага рабочага інстытута
  • 40 - сяр. 50-х гг. Рэформа П.Дз.Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы і інвентарная рэформа памешчыцкай вёскі
  • 19 лютага 1861 г. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі
  • 1863 - 1864 гг. Паўстанне на Беларусі і ў Літве пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага
  • 1873 - 1875 гг. Узнікненне першых народніцкіх гурткоў у беларускіх гарадах
  • 1876 г. Забастоўка рабочых менскіх чыгуначных майстэрняў
  • 1879 - 1882 гг. Дзейнасць у Менску гурткоў арганізацыі "Чорны перадзел"
  • 1880 - 1889 гг. Дзейнасць у Менску гурткоў "Народнай волі"
  • 1885 г. Узнікненне першых рабочых гурткоў у Менску
  • 1897 г. Першы з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый у Вільні. Утварэнне Бунда
  • 1 - 3 (13 - 15 сакавіка) 1898 г. Першы з'езд РСДРП у Менску
  • 1902 г. Утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў)
  • 1903 г. Утварэнне Беларускай сацылістычнай грамады (БСГ)
  • 1904 г. Утварэнне Палескага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП
  • 1905 - 1907 гг. Першая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі
  • 1906 г. Пачатак выдання першых легальных беларускіх газет "Наша доля" і "Наша ніва"
  • 1907 - 1913 гг. Дзейнасць Першай беларускай тэатральнай трупы І.Буйніцкага
  • 1911 г. Стварэнне ў Вільне "Беларускага музычна-драматычнага гуртка"
  • 1911 г. Закон аб увядзенні земстваў у Віцебскай Магілёўскай і Менскай губернях
  • 19 ліпеня 1914 г.Аб'яўленне Германіяй і Аўстра-Венгрыяй вайны Расіі
  • 1915 г. Акупацыя войскамі Германіі тэрыторыі Беларусі да лініі Дзвінск -Паставы - Баранавічы - Пінск
  • Сакавік 1916 г. Наступальная аперацыя рускіх войскаў Заходняга фронту ў раёне в. Нарач
  • 27 лютага 1917 г. Перамога Лютоўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі
  • Сакавік 1917 г. Утварэнне Менскага, Гомельскага, Віцебскага і іншых Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў
  • 25 - 27 сакавіка 1917 г. З'езд беларускіх нацьшнальна-дэмакратычных арганізацый (Менск). Заснаванне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК)
  • Чэрвень 1917 г. Утваранне Заходняй вобласці
  • 8 - 10 ліпеня 1917 г. Другі з'езд беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый (Менск). Стварэнне Цэнтральнай беларускай рады
  • 15 - 18 верасня 1917 г. Першая Паўночна-Заходняя абласная канфе-рэнцыя РСДРП(б) у Менску. Утварэнне Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б)
  • 15 - 17 кастрычніка 1917 г. II сесія Центральнай рады беларускіх арганізацый
  • 25 кастрычніка 1917 г. Перамога ўзброенага паўстання ў Петраградзе
  • 26 Кастрычнік - лістапад 1917 г. Устанаўленне савецкай улады на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі
  • 26 лістапада 1917 г. Утварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў вобласці і фронту (Аблвыканкам) і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці
  • 15 - 17 снежня 1917 г. I Усебеларускі з'езд (кангрэс)
  • 12 студзеня 1918 г. Пачатак мецяжу корпуса генерала Доўнар-Усніцкага супраць савецкай улады
  • 31 студзеня 1918 г. Дэкрэт СНК РСФСР аб утварэнні Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама)
  • 8 лютага 1918 г. Пачатак наступлення германскіх войскаў і акупацыі Цэнтральнай і Усходняй Беларусі
  • 20 - 21 лютага 1918 г. Стварэнне ў Мінску (ад імя Рады Усебеларускага з'езда) Народнага Сакратарыята Беларусі - урада Беларусі
  • 9 сакавіка 1918 г. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
  • І8 сакавіка 1918 г. Перайменаванне Рады Усебеларускага з'езда у Раду БНР
  • 25 сакавіка 1918 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)
  • Лістапад - снежань 1918 г. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў
  • 1 студзеня 1919 г. Абвяшчэнне Беларускай ССР. Стварэнне часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі начале з Д.Ф.Жылуновічам
  • 2 - 3 лютага 1919 г. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР. Выбары ЦВК ЛітССР
  • 27 лютага 1919 г. Першае аб'яднанае пасяджэнне ЦВК ЛітССР і ЦВК БССР
  • Сакавік 1919 г. - кастрычнік 1920 г. Польска-савецкая вайна
  • 31 ліпеня 1920 г. Прыняцце "Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР"
  • 18 сакавіка 1921 г. Падпісанне ў Рызе мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй і Польшчай
  • 21 сакавіка 1921 г. Дэкрэт аб замене харчовай развёрсткі натуральнымі падаткамі. Пачатак новай эканамічнай палітыкі
  • 1921 г. Стварэнне Першага Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра
  • 14 - 18 снежня 1922 г. IV Усебеларускі з'езд Саветаў Беларусі. Рашэнне аб добраахвотным уваходжанні БССР у склад Саюза ССР
  • 30 снежня 1922 г. I Усесаюзны з'езд Саветаў. Прыняцце Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР
  • Кастрычнік 1923 г. I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі. Стварэнне КПЗБ
  • 7 сакавіка 1924 г. Першае ўзбуйненне Беларусі
  • 15 ліпеня 1924 г. Пастанова II сесіі ЦВК БССР аб правядзенні палітыкі беларусізацыі
  • Ліпень 1925 - сакавік 1927 г. Дзейнасць у Заходняй Беларусі Бела-рускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ)
  • 8 снежня 1926 г. Другое ўзбуйненне Беларусі
  • 1926 г. Стварэнне другога беларускага дзяржаўнага тэатра
  • 1926 г. Стварэнне першага беларускага мастацкага фільма. "Лясная быль"
  • 1927 г.Стварэнне Усебеларускага аб'яднання мастакоў
  • 5 - 12 красавіка 1927 г. VIII з'езд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР
  • 1 студзеня 1929 г. Заснаванне Акадэміі навук Беларускай ССР
  • 2 жніўня 1932 г. Пастанова СНК БССР "Аб увядзенні на Беларусі ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных"
  • 1936 - 1938 гг. Новая хваля арыштаў і рэпрэсій
  • 19 лютага 1937 г. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР
  • 17 верасня 1939 г. Пераход Чырвонай Арміяй савецка-польскай граніцы.Далучэнне Заходняй Беларусі да БССР
  • 28 - 30 кастрычніка 1939 г. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі ў Беластоку, на якім прынята дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады
  • 2 лістапада 1939 г. Прыняцце нечарговай V сесіяй Вярхоўнага Савета СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз'яднанні яе з Беларускай ССР
  • 22 чэрвеня 1941 г. Вераломны напад гітлераўскай Германіі на СССР
  • 22 чэрвеня - канец ліпеня 1941 г. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці
  • 3 - 26 ліпеня 1941 г. Абарона Магілёва
  • 9 верасня 1942 г. Стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР)
  • 3 жніўня - верасень 1943 г. Першы этап "рэйкавай вайны"
  • 19 верасня - пачатак лістапада 1943 г. Другі этап "рэйкавай вайны" - аперацыя "Канцэрт"
  • Верасень - лістапад 1943 г. Вызваленне ўсходніх раёнаў БССР ад фашысцкіх захопнікаў
  • 20 чэрвеня - ліпень 1944 г. Трэці этап "рэйкавай вайны"
  • 17 чэрвеня 1944 г. Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы БЦР у Мінску
  • 23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 г. Беларуская наступальная 1944 г. аперацыя "Баграціён"
  • 1945 г., чэрвень. Дэлегацыя БССР падпісала Статут ААН
  • 30 жніўня 1945 г. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Аб ратыфікацыі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый"
  • 11 верасня 1946 г. Закон "Аб пяцігадовым плане аднаулення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946 - 1950 гг.
  • 1947 г. снежань. Адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэформа ў СССР
  • 1948 г. снежань. Пачатак суцэльнай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі
  • 1954 г. Уступленне БССР у міжнародную арганізацыю працы (АП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА)
  • 1958 г. Стварэнне Савета народнай гаспадаркі БССР 1965 г. Вяртанне ад саўнаргасаў да міністэрстваў
  • 1974 г. Прысваенне Мінску ганаровага звання "Горад-герой"
  • 14 красавіка 1978 г. Прыняцце новай Канстытуцыі Беларускай ССР
  • 26 красавіка 1986 г. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС
  • 30 кастрычніка 1988 г. Мітынг - рэквіем "Дзяды" ў Мінску
  • 24 - 25 чэрвеня 1989 г. Устаноўчы з'езд Беларускага народнага фронту "Адраджанне" (Вільнюс)
  • 26 студзеня 1990 г. Прыняты закон аб мовах у Беларускай ССР, паводле якога беларуская мова юрыдычна абвешчана дзяржаўнай
  • 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР"
  • 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР надаў "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" канстытуцынны статус і прыпыніў дзейнасць КПБ
  • 8 снежня 1991 г. Белавежскія пагадненні аб спыненні дзейнасці СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД)
  • 15 сакавіка 1994 г. Прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
  • 10 ліпеня 1994 г. Выбранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • 21 лютага 1995 г. Падпісанне Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Расійскай Федырацыяй і Рэспублікай Беларусь
  • 14 мая 1995 г. Парламенцкія выбары і рэферэндум па пытаннях надання рускай мове роўнага статусу з беларускай, устанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

    Домой
    Сайт управляется системой uCoz