ПАХОДЖАННЕ I РАДАВОД ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ

На галоўную

Частка 2

Малюнкі да тэксту

Пытанне паходжання і радаводу вялікіх князёў літоўскіх з-за недахопу крыніц па-ранейшаму застаецца нявысветленым і дыскусійным. Вырашэнне яго дапамагло б удакладніць гісторыю стварэння Вялікага княства Літоўскага, этнічныя і культурныя стасункі балцкіх і славянскіх зямель, дынастычныя сувязі і дынасты-чную палітыку першых уладароў гэтай дзяржавы. 3-за дэфіцыту гістарычных дакументаў і відавочнай фальсіфікацыі летапісных звестак гэта можна зрабіць толькі гіпатэтычна, абапіраючыся на дадзеныя лінгвістыкі, анамастыкі, тапанімікі, археапогіі, анапізу дакументаў і лвтапісных звестак. У сярэдневяковай гістарычнай літаратуры існа-вала некалькі версій паходжання і радаводу ўлада-роў ВКЛ. Першая, так званая рымская, паводле якой пачатак жамойцкай і літоўскай шляхце паклапі 500 рымскіх родаў на чале з Папемонам, якія, рату-ючыся ад нашэсця гунаў у сярэдзіне V ст., пера-сяліліся з Рыма ў Прыбалтыку. Гэта версія мела ў ВКЛ шырокае распаўсюджанне. Напрыклад, Міха-лон Літвін пісаў, што ліцвіны паходзяць ад "італійскай крыві. А ў Польшчы род Ягайлавічаў успрымалі як нашчадкаў дынастыі рымскіх консулаў і прэтараў. Як піша З.Зінкявічус, упершыню легенда аб Па-лемоне была выкладзена ў летапісе XV ст. "Origo regis Jeggelo et ducum Lithuaniae" ("Аб пахо-джанні Ягайлы і Вітаўга, князёў Літвы"). Гэтую кры-ніцу выкарыстаў Ян Длугаш, а з яго хронікі яна тра-піла ў беларускія летапісы. Аднак летапіс "Origo regis
Jagyelo et ducum Lithuaniae" (так назва падаецца ў ПСРЛ, т. 35, с. 115) з'яўляецца лацінскім перакладам беларускага летапісу, у якім расказваецца пра падзеі ад смерці Альгерда ў 1377 г. і да 1382 г. і няма ўпамінання пра рымскія карані князёў літоўскіх. Радавод "Хронікі Быхаўца" адрозніваецца ад радаводаў іншых беларускіх лвтапісаў. Больш па-драбязна з варыянтамі радаводаў можна пазна-ёміцца ў працы М.Улашчыка "Введенме в мзученме белорусско-лмтовского летопмсанмя" (М., 1985 г., сс. 139-146). Мы спынімся на некалькіх аспектах. У легендзе, выкладзенай у "Хроніцы Быхаўца", князь Жывінбуд з роду Кітаўраса, да якога перайшла ўлада ў Літве, Жамойці і Наваградскай зямлі, з'яў-ляецца сынам Кернуса з роду Палемонавічаў. Аднак храніст Мацей Стрыйкоўскі адносіў Палемо-навічаў да герба "Калюмны. У "Хроніцы" М.Стрыйкоўскага сцвярджаецца, што Жывінбуд з'яўляецца сынам Даспронгуса, князя дзевялтоў-скага, які ажаніўся з Паятай, дачкой Кернуса, і такім чынам да яго перайшла велікакняжацкая ўлада. У іншых летапісах замест Жывінбуда мужам Паяты называецца Гірус, таксама сын Даспрон-гуса. Гэтыя адрозненні сведчаць пра некалькі варыянтаў легенды. Для машай тэмы цікавы той факт, што пасля смерці Кернуса Гірус, як яго зяць, атрымаў права на ўладу ў Літве і стаў князем літоўскім, г. зн. адбылася яго адаптацыя да роду Палемонавічаў, і ён выступіў як іх спадкаемца. Падобную з'яву назіраем у рэальнай гісторыі. Напрыклад, Алыерд, жанаты на Марыі - дачцэ віце-бскага князя Яраслава, пасля яго смерці стано-віцца віцебскім князем, або Любарт, жанаты на да-чцэ ўладзіміра-валынскага князя Андрэя Юр'евіча, становіцца валынскім князем. I такім чынам гэтыя княствы ўваходзяць у склад ВКЛ. Гэта даволі важны аспект у гісторыі стварэння і фарміравання ВКЛ, бо паказвае, якую важную ролю ў яго генезісе адыгры-валі дынастычныя саюзы і набыццё Гедзімінавічамі праз шлюбы правоў на былую спадчыну Рурыкавічаў.
Відаць, аўтар "Хронікі Быхаўца" наўмысна "зра-біў" Жывінбуда сынам Кернуса і тым самым "прыпісаў" яго да Палемонавічаў, каб праз Жывін-будавічаў прадоўжыць гэты род да вялікага князя Тройдзеня, на якім і скончыўся "род Кітаўрасаў".
Менавіта "Хроніка Быхаўца" выводзіць ад Рын-гольда (Рингольт, Рынкголт) Міндоўга і яго сына Войшалка. Летапісы Археалагічнага таварыства і Рачынскага пішуць, што Рынгольд меў трох сыноў, сярод іх "Воишвилка", якога ён пакінуў "на великом княжению Новгородском", аднак нічога дакладнага пра яго не ведаюць: "ино дапем о том Воишвилке и не пишет".
У іншых беларускіх летапісах (Красінскага, Аль-шэўскі, Румянцаўскі) пішацца, што род Палемонаві-чаў закончыўся на Рынгольдзе, і нічога не пішуць ні пра Міндоўга, ні пра Войшалка. Гэта яшчэ адно сведчанне, што складальнікі Палемонаўскага рада-воду карысталіся легендарнымі звесткамі, а не гістарычнымі дакументамі.
.Улашчык лічыць, што на Рынгольдзе закончы-ўся першапачатковы тэкст легенды. Аднак пасля з'явілася неабходнасць звязаць яе з рэапьнымі дзе-ячамі, што прасцей за ўсё было зрабіць, надаўшы Рынгольду нашчадкаў. А паколькі ўжо меўся ле-тапіс, у якім выкладалася гісторыя князя Гедзіміна, дык патрэбна было дапісаць перыяд ад Рынгольда да Гедзіміна . Пэўна, гэта і было зроблена, але, штучнасць і заблытанасць гэтай часткі легенды відавочна.
Не адмаўляючы магчымасці, што сярод імён ле-гендарных князёў маглі быць названы сапраўды гістарычныя асобы, памяць пра якіх яшчэ жыла ў часы напісання беларускіх летапісаў, заўважым, што імёны некаторых з іх не што іншае, як назвы той ці іншай мясцовасці. Так ад літоўскага слова "Кегпаvе" (багністае месца на лугах), ад якога атрымаў назву горад Кернава, быў прыдуманы князь Кернус, які нібыта заснаваў гэты горад. Імя другога князя, Ку-наса, узнікла ад назвы горада Каўнас ("kaunas" -нізкі, нізіннае месца). Кунас нібыта таксама засна-ваў яго. Верагодна, імёны іншых міфічных літоўскіх князёў таксама паходзілі ад геаграфічных назваў. Так, імя князя Гольша магло паходзіць ад назвы Гальшанаў (гэта паселішча названа ад рэчкі Галь-шанкі), якія ён нібыта заснаваў. Імя князя Швінта-рога паходзіць ад назвы аднайменнай даліны ў Вільні (хоць сярод беларусаў сустракалася імя Швентарог). Імя князя Борка, пэўна, паходзіць ад назвы горада Юрборк.
Этнаграфія ведае прыклады, капі назвы гарадоў І вёсак тлумачыліся імем міфічнага заснавальніка. Напрыклад, Менск ад міфічнага асілка Менеска, Кіеў ад міфічнага князя Кія і г. д. Складальнікі рада-воду князёў літоўскіх унеслі ў яго ўзятыя з народных паданняў імёны міфічных асоб.
Не выклікае сумненняў і легендарнасць асобы князя Гінвіла-Юрыя, які нібыта заваяваў Полацк і стаў полацкім князем. Такой падзеі ў гісторыі не было, а названы ў летапісах сын Гінвіла, Барыс, на самай справе быў сын князя Усяслава Брачысла-віча. Тым не менш гэту яўную фальшыўку М.Стрый-коўскі ўнёс у сваю "Хроніку" і нават сцвярджаў, што бачыў на Дзвіне камень з надпісам: "Споможи Гос- поди раба своего, Борнса сына Гинвилового"
Прамежак паміж смерцю Войшалка ў 1268 г. і прыходам да ўлады ў ВКЛ Віценя пад канец XIII ст. у апісанні беларускіх летапісаў мае шмат заблыта-нага з гістарычнымі падзеямі. Рэальная асоба -князь Шварн, які правіў з 1263 па 1270 г., не ўз-гадваецца, а вялікі князь Тройдзень (1270-1282 гг.) названы пасля праўлення Швінтарога, Скірмонта, Гілігіна, Рамана, Нарымонта, што не магло адбыцца, бо Тройдзень пачаў правіць пасля смерці Шварна. Значыць, гэтыя князі таксама міфічныя асобы. Хоць названы ў гэтым спісе князь Раман мог мець гістарычнага прататыпа - князя Рамана Данілавіча, які княжыў у Наваградку ў 1253-1258 гг. Князь Шварн стаў прататыпам міфічнага літоўскага князя Шварно (у некаторых летапісах ён назы-ваецца Скірмонтам). Прататыпамі князёў Жывін-буда, Даспронгуса, Ердзівіла і Вікінта сталі рэаль-ныя асобы з гэтакімі ж імёнамі літоўскіх князёў, пра якіх узгадваў Іпацьеўскі летапіс пад 1219 г. Пра-татыпам міфічнага князя Траняты мог стаць вялікі князь Транята. Паколькі не вялося літоўскага ле-тапісання, то памяць пра гэтых князёў захавалася ў вусных пераказах і набыла легендарны характар.
Заблытаным з'яўляецца і расказ у летапісах пра Тройдзеня. Яму прыпісваюцца браты Нарымонт, Даўмонт, Гольша, Гедрус. Аднак Іпацьеўскі летапіс указвае на іншых братоў Тройдзеня - Лесія, Сурпу-ція і Свелкенія. Рэальная гісторыя захопу Міндоўгам жонкі нальшчанскага князя Даўмонта перанесена на Нарымонта і яго брата - уценскага князя Даўмонта. Паводле беларускіх летапісаў, ужо Даўмонт захапіў жонку Нарымонта. У адказ той пайшоў вайной на Даўмонта. Пасля распавядаецца пра вайну Даўмо-нта з Тройдзенем, які стаў вялікім князем. Праз па-дасланых забойцаў Даўмонт знішчыў Тройдзеня. Тады супраць Даўмонта выступіў Тройдзенеў сын, Лаўрыш-Рымант, які быў манахам, і разбіў ворага бацькі. У гэтым урыўку знаходзім парапелі з рэаль-най гісторыі забойства Міндоўга Даўмонтам Нальш-чанскім і паходу Войшалка на яго. Як і Войшалк, Лаўрыш-Рымант быў манахам і помсціў Даўмонту Уценскаму за забойства свайго бацькі. Як і Вой-шалк, ён адмаўляецца ад улады. Відавочна, што гістарычным прататыпам Лаўрыша стаў Войшалк. Лаўрыш перадаў уладу Віценю, ад якога нібыта па-ходзіў Гедзімін.
"Рымская" версія паходжання вялікіх князёў літоўскіх павінна была падняць аўтарытэт Ягайлавічаў, апраўдаць іх правы на ўладу ў ВКЛ. Кіраўніцтвам Тэўтонскага ордэна ў мемарыяле "Summarium von Jagiel and Wytaut" пісалася, што Гедзімін быў слуга Віценя і, забіўшы яго, захапіў уладу. Тым самым Ордэн не прызнаваў правы Ягайлы і Вітаўта на велікакняжацкую ўладу. Гэту версію выкарысталі ў сваіх хроніках польскія ле-тапісцы Мехавіта, Кромер і М.Бельскі. Пасля яна стала вядомай і ў Маскве і была выкарыстана ў па-літычных памфлетах.
У гістарычнай літаратуры прыхільнікам "ры-мскай версіі" быў храніст М.Стрыйкоўскі, які некрытычна паставіўся да яе. За гэта яго справядліва дакаралі В.Тацішчаў і М.Карамзін.
У абарону М.Стрыйкоўскага выступіў Тэадор Нарбут. Аднак ён, прыняўшы версію пра Палемона, выказаў думку, што той прывёў не рымлян, а геру-лаў і адбылося гэта на пачатку IX ст.
Версія пра паходжанне старажытных літоўцаў ад герулаў была вядома яшчэ раней. У 1637 г. Ян Ца-дроўскі ў падарожжы па Германіі сустрэў нашчадкаў герулаў і запісаў у сваіх "Успамінах": "там каля Ры-твега мы напаткалі мужыкоў, якія размаўлялі на мя-шаным нямецка-літоўскім дыялекце; сваё пахо-джанне яны вядуць ад ярулаў, продкаў літоўцаў.
Аўтарам "герулскай" версіі быў польскі храніст Марцін Бельскі. Ён адмаўляў "рымскую" версію. Сваё меркаванне пра паходжанне ліцвінаў ад геру-лаў ён выклаў у сваёй хроніцы (1597 г.) і адтуль "герулская" версія стапа вядома ў Літве. Сціплыя звесткі пра герулаў не дазваляюць пацвердзіць тэо-рыю пра герулскае паходжанне старажытных літоў-цаў. Гэта было германскае племя, якое ў ІМІІ стст. пакінула Ютландыю і рушыла на поўдзень. Каля V ст. яны стварылі на Дунаі сваё каралеўства, якое разграмілі ў пачатку VI ст. лангабарды. Частка геру-лаў вярнулася ў паўднёвую Скандынавію. Невядомы іх мова і далейшая гісторыя, а таму праблематы-чным з'яўляецца ўстанаўленне сувязі герулаў з літоўцамі. Тым не менш, як вынікае з паведамлення Я.Цадроўскага, у Літве існавала меркаванне, што герулы "продкі літоўцаў". Аднак яно было непапуля-рнае. I гэта зразумела: літоўская і жамойцкая шля-хта выводзіла сябе ад "рымлян", а просты народ лічыўся нашчадкамі герулаў або готаў, як сцвяр-джаў Аляксандр Гваніні.
Т.Нарбут нават паспрабаваў вызначыць храналагічныя перыяды праўлення міфічных уладароў Літвы, Жамойці і Наваградскага княства. Аднак, да-верыўшыся беларускім летапісам і "Хроніцы" Стрыйкоўскага, ён не прымаў звесткі іншых крыніц. Паводле Нарбута, Рынгольд правіў у Наваградку з 1226 па 1240 г., хоць Іпацьеўскі летапіс пад 1235 г. называе наваградскім князем нейкага Ізяслава. Сутыкнуўшыся з тым, што браты Тройдзеня ў тым жа летапісе названы інакш, як у беларускіх ле-тапісах і ў Стрыйкоўскага, ён атаясамляе іх: Сур-пуцій - гэта Нарымонт, Лесій - Гольша, Свелкеній -Гедрус. А паколькі ў беларускіх летапісах не на-званы князі Будзікід і Будзівід, дык Нарбут палічыў іх асобамі, "негістарычнымі.
Т.Нарбут прывёў дзве генеалагічныя схемы "княжат літоўскіх", якія ён склаў паводле т. зв. "Хронікі Ротунда" . Але існа-ванне гэтай хронікі сумніўнае. Верагодна, схемы Нарбута - плён яго псеўдагістарычнай фантазіі. Усё ж звернем увагу, сярод нашчад-каў Даспронгуса названы рэальныя асобы - Свапе-гет і Даўгерд, пра якіх узгадвае "Лівонская хроніка", прычым апошні яшчэ атаясамліваецца Нарбутам з міфічным князем Уценусам. Такім чынам, ён, пэўна, хацеў надаць праўдападобнасць гэтым генеалогіям.
У Маскоўскай Русі былі створаны версіі пахо-джання вялікіх князёў літоўскіх ад полацкіх князеў, якія адрозніваліся ад "рымскай". У ёй сцвярджа-лася, што "Вь лето 6637 (1129 г.)" вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч Манамах выслаў у Ві-зантыю пяцярых князёў Полацкай зямлі.
Каштоўнымі ў гэтым паведамленні з'яўляюцца звесткі пра вялікае княжанне Нарымо-нта, бо ў гістарычнай літаратуры ўсталявалася ду-мка, што пасля Гедзіміна вялікім князем стаў Яўнут. Высвятляецца, што перад ім нейкі час велікакня-жацкі пасад займаў Нарымонт.
Кароткі перыяд Нарымонта не адзначаны ў бе-ларускіх летапісах. Складальнікі летапісаў, якія ве-далі пра нейкага вялікага князя Нарымонта, не ата-ясамлівалі яго з Нарымонтам-Глебам Гедзімінаві-чам, а зрабілі яго сынам міфічнага князя Рамана. Тое, што Нарымонт-Глеб паслужыў прататыпам Нарымонта Раманавіча, сведчыць той факт, што апошні, паводле беларускіх летапісаў, "собе вде-лал" герб "Пагоня". Як вядома, першым пячаткай з гербам "Пагоня" карыстаўся Нарымонт-Глеб.
"Полацкая" версія паходжання і радаводу вялікіх князёў літоўскіх у Маскве лічылася афіцыйнай. Пра гэта маскоўскія баяры паведамлялі ў 1562 г. паслам ВКЛ: "А толькі панове нагадайце старыну, якім чы-нам гетманы літоўскія Рагвалодавічаў Давіла ды Маўколда на літоўскае княства ўзялі, і якім чынам вялікаму ўладару Мсціславу Уладзіміравічу Мана-машу да Кіева даніну давапі мы гэта добра ведаем. Гэта так было.
Невядома што адказапі паслы, аднак контраргу-мент пра "рымскае" паходжанне ўладароў ВКЛ не прагучаў. Верагодна, самі ліцвіны разумелі ўсю штучнасць версіі пра сваё "рымскае" паходжанне, а таму ўсведамлялі сябе не нашчадкамі рымлян, а славянамі, пра што гаварыла маскоўскім баярам пасольства Льва Сапегі ў 1600 г., што ліцвіны з ма-скавітамі "люди одное веры крестьянское, одного языка инароду Словенского.
"Полацкая" версія не атрымала папулярнасці ў ВКЛ. Занадта відавочнай была ідэалагічная тэндэн-цыя прынізіць паходжанне роду Гедзімінавічаў.
У Маскве існаваў яшчэ адзін варыянт пахо-джання ўладароў ВКЛ. У ім былі выкарыстаны звесткі польскіх храністаў Мехавіты і Кромера, якія пісапі пра нізкае паходжанне Гедзімінавічаў ад конюха Віценя Гедзіміна, які забіў свайго ўладара і сам стаў князем. Паводле маскоў-скай рэдакцыі гэтага мемарыяла, Віцвнь з "рода Полотскихь князей", ратуючыся ад "безбожного царя Батыя" перасяліўся ў Жамойць, дзе ажаніўся з дачкой "некоего бртнмка" і пражыў з ёю 30 гадоў бяздзетна і "...убиен бысть громам". 3 жонкай Ві-ценя ажаніўся конюх Гедзімін і "роди оть нея 7 сы-нов".
Паводле другога варыянта, вялікі князь цвярскі Юрый Данілавіч пасля татара-мангольскага нашэ-сця паслаў свайго ваяводу Тедзімініка" аднавіць Кіеўскую, Валынскую землі і "...обь-сю страну Не-мьянска наполнити пленныя грады н веси". Гедзімін нібыта разбагацеў ад даніны і "пачать владети мно-гими землями и назвася оть нихь князь Великій Ге-димань Литовскій". У лісце князя Міхаіла Іванавіча Варатынскага ад 15 ліпеня 1567 г. да Жыгімонта-Аўгуста сцвярджалася, што Віцень "служебник был Тверских Великих князей, а при нем был конюшец Гедимин и только вы от тех пошли". На гэтай пад-ставе Варатынскі рабіў выснову, што Гедзімінавічы ёсць "не каронныя Государи". Ідэалагічны хара-ктар гэтых версій відавочны. Гэта нават прызнавалі і ў Маскве. Іван Грозны вымушаны быў заявіць: "...Безлепичники врут, что Витенец - служебник был тверскнх великих князей, а прминем был коню-шец Гегиминик".
Трэба прызнаць міфічнымі асобамі і князёў з "полацкай" версіі: Давіла, Маўколда, Віда, а зна-чыць і само паходжанне ўладароў ВКЛ з полацкага княжацкага роду. Праўда, імператрыца расійская Кацярына II у сваіх гістарычных запісках прытрымліваецца "полацкай" версіі. Паводле яе запісак, першым віленскім князем быў Расціслаў Рагвалодавіч. Пасля яго - сын Давід, а за ім Даві-даў сын - Давід Давідавіч, а сына Давіда Давідавіча назвалі Пройдзень (або Ердзень). У Пройдзеня на-радзіўся сын Віцень. М.Без-Карніловіч, які прывёў гэтыя звесткі, дапускаў магчымасць, што ўзгаданы ў запісках Кацярыны II Віцень мог быць вялікі князь літоўскі Віцень, бацька Гедзіміна і Воіна. Магчы-масць паходжання Гедзімінавічаў ад Расціслава Ра-гвалодавіча не выключаў А.Кіркор, але з агаворкамі: "Затемь, если бы можно было придать окончатель-ную веру нсторическимь выводамь Императрнцы Екатерины, если бы можно было положительно убедиться, что Витень, Гедиминь и третій брать Воинь, были сыновьями Эрдена, а равно, что Пройдень, Эрдень или Гердень одно и тоже лицо, тогда отношенія князей Полоцкихь и Литовскихь и самое происхождение последнихь было бы вполне уя-снено". Вось менавіта таму, што нельга паверыць у праўдзівасць "гістарычных" высноў Кацярыны II (з аўтэнтычных крыніц вядома, што бацькам Віценя і Гедзіміна быў Пукувер , нельга пры-няць іх за праўдзівыя. Тым не менш М.Ермаловіч лічыў магчымым паходжанне вялікіх князёў літоўскіх з полацкага княжацкага роду. Аднак яго довады больш эмацыянальныя, чым навукова абгрунтава-ныя.
Апроч "рымскай" и "полацкай" версій радаво-даў існуюць яшчэ некалькі. Адну з іх прыводзіць Т.Нарбут. Яна выкладзена з т. зв. рукапісу Антонія Корсака, які нібыта знойдзены ў маёнтку Раўдана ў 1805 г. і быў напісаны ў 1488 г. Паводле гэтага ру-капісу, заснавальнікам роду Гедзімінавічаў быў міфічны герой Гелон - адзін з літоўскіх багоў. Калі шведы-вікінгі захапілі Жамойць, усе нашчадкі Ге-лона загінулі ў баях з імі, апроч, князя Імінуса, які жыў у "землі Дрыгавічаў народу прыязнага Літве ў горадзе Ігмене". Калі ў XII ст. кіеўскі князь Ігар за-ваяваў гэтую зямлю, унук Імінуса, Глапімін, вярну-ўся ў Жамойць. У Глапіміна быў сын Суцінк, а ў таго - Дармунімунд, які быў бацькам Лютавера. (Люта-вер - гістарычная асоба, гэта адно з імён князя Пу-кувера. В.Ч.). Сын Лютавера, Віцень, нарадзіўся ў Эрэйголе ў 1232 г. Пасля смерці Траняты ў 1263 г. літоўскія паны паслалі ў 1264 г. Лютавера і Віценя княжыць у Полацк. Віцень удзельнічаў у баях з тата-рамі, але трапіў да іх у палон і знаходзіўся ў абозе Батыя. Пасля вяртання з няволі ён разам з бацькам правіў у Полацку. На з'ездзе ў Кернаве пад старшынствам манаха Лаўрэніса, сына вялікага князя Трабуса, Віценя абралі вялікім князем літоўскім. Памёр ён ад удару перуна ў 1315 г. Ві-цень меў трох жонак. Ад першай у 1257 г. на-радзіўся Гедзімін, ад другой у 1295 г. - Гвазэлута і ў 1296 г. - Воін, а трэцяя жонка была бяздзетная. У 1316 г. Гедзіміна абралі вялікім князем. У яго былі тры жонкі - Віда, Вольга і Еўна. Віда была дачка шведскага князя Відмунда з Куроніі. Ад яе ў Гедзіміна нарадзіліся сыны: у 1276 г. Монтвід (імя азначапа святло Віды) і Нарымонт (канец святла, бо Віда памерла пасля родаў у 1277 г.). Другая жонка, Вольга, княжна смаленская, у 1296 г. нарадзіла Альгерда (імя азначала радасць Вольгі), Кейстута (шчаслівы). Ад Еўны, дачкі полацкага князя Івана Усеваладавіча, брата Вольгі, было тры сыны: Лю-барт (1299 г.), Яўнут (1301 г.), Карыят (1306 г.).
Але арыгінала рукапісу няма, што выклікае сум-неннв ў яго існаванні. Польскі гісторык К.Хадыніцкі, які прааналізаваў гэты рукапіс, прыйшоў да вы-сновы, што ён фальшыўка Т.Нарбута. 3 гэтай вы-сновай можна пагадзіцца, аднак, магчыма, Нарбут меў звесткі пра Гедзіміна, якія ён мог узяць з ка-зання ксяндза Яна Барэйшы ў 1689 г. на дзень св. Казіміра ў Вільні. Прынамсі, у гістарычнай літаратуры не адмаўляецца наяўнасць у Гедзіміна жонак Вольгі і Еўны.
I найбольш праўдападобным з'яўляецца рада-вод, які змешчаны ў "Задоншчыне", дзе Андрэй Альгердавіч і Дзмітрый Альгердавіч названы як дзеці "Вольярдовы", унукі "Едиментовы" і праўнукі "Сколомендовы". На гэты радавод звярнуў увагу Е.Ахманьскі і выказаў думку, што інфарматарамі аў-тара "Задоншчыны" маглі быць Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы. Трэба пагадзіцца з Ахманьскім, які адзначае, што аўтар ужывае тэрмін "праўнукі" ў пе-раносным сэнсе і кажа пра Альгердавічаў як пра нашчадкаў Скаламенда. Паводле Е.Ахманьскага.
Такім чынам, з усіх пералічаных версій радавода вялікіх князёў літоўскіх ніводная не з'яўляецца вера-годнай. Таму даследчыкі спрабавапі скласці яго гіатэтычна . Аднак прызнаць Іх пераканаўчымі не-льга. Як бачым, дынастыя вялікіх князёў літоўскіх не паходзіла ад рымскіх консулаў Палемона і Даўс-пронгуса, а значыць не была "рымскай". Не пахо-дзіла яна і ад полацкіх князёў Расціслава Рагвапо-давіча і Віценя.

Домой
Сайт управляется системой uCoz