Палітычныя партыі і арганізацыі на Беларусі ў першай палове XX ст.

Назад на галоўную.
Zip-архіў палітычных партый(24 kb.)

Гісторыя Беларусі першай паловы XX ст. багатая на падэеі, якія закраналі ўсе сацыяльныя і нацыянальныя групы насельніцтва. Расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг., першая сусветная вайна, Лютаўская і Кастрычніцкая рэва-люцыі, другая сусветная вайна эначна паўплывалі на ра-эвіццё падзей на Беларусі. Рэвалюцыі садзейнічалі росту нацыянальнай і класавай свядомасці насельніцтва Бела-русі, што прывяло да ўтварэння шматлікіх партый.
Палітычная партыя - гэта ўотойлівае згуртаванне актыўных, свядомых грамадэян, аб'яднаных адзінай ідэа-логіяй, якія вырашаюць інтарэсы пэўнай сацыяльнай групы і імкнуцца да захопу або ўтрымання палітычнай улады ці да дасягнення вызначаных мэт і ідэалаў. Стварэнне па-літычных партый эвяэваецца з наяўнасцю класаў, асабліва буржуазіі.
Першыя партыі ў сучасным разуменні ўзніклі ў сярэ-дзіне - другой палове XIX ст. у Еўропе. Іх карані ідуць ад чартысцкага руху ў Англіі, які быў выкліканы выбарчай рэ-формай 1832 г.
Палітычныя арганізацыі на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў другой папове XIX ст. На пачатку 1882 г. аформілася Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі", якая аб-ядноўвала народніцкія гурткі Беларусі і Літвы. Яе кіруючы орган - Цэнтральная група - знаходзіўся ў Вільні. У тым жа годзе Цэнтральная група была арыштавана, апе мяс-цовыя гурткі працягвапі існаваць. У_1884.г. з ініцыятывай аб'яднання ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла ма-ладзёжная група Томан", або Беларуская сацыяльна-рэ-валюцыйная група (так сябе называлі гоманаўцы). Най-больш актыўнымі яе членамі былі А.Марчанка і Н.Ратнер.
У 1898 г. у Мінску адбыўся першы з'езд РСДРП, за-тым узнік яшчэ шэраг партый. Пачынаецца складванне шматпартыйнай сістэмы ў Расійскай імперыі. Пасля абвяшчэння царскага Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. на тэрыторыі Расіі і Беларусі ўзнікла некапькі буржуазных расійскіх партый. Паводле архіўных звестак, у Расійскай імперыі ў 1916 г. дзейнічалі 244 папітычныя партыі. Боль-шая частка іх стваралася па нацыянальнай прыкмеце.
На пачатку стагоддзя на Беларусі напічвалася звыш 30 палітычных партый. Сярод іх можна вылучыць_Бе7Іарў-скую сацыялістычную грамаду, Беларускую партыю сацы-ялістаў-рэвалюцыянераў, Беларўсісую партыю сацыялістаў-федэралістаў, Беларускўіо сацыял-дэмакратычную пар-тыю, Хрысціянска-дэмакратычную элучнасць. Дзейнічалі і расійскія партыі (РСДРП, Руская манархічная партыя, Партыя сацыялістаў-рэва-люцыянераў, Рускі ўскраінны саюз, Саюэ 17 кастрычніка (акцябрысты), Канстыту-цыйна-дэмакратычная партыя (кадэты) і інш.), яўрэйскія (Бунд, Аб'яднаная яўрэй-ская сацыялістычная рабочая партыя, Яўрэйская незалежная рабочая партыя і інш.), польскія і літоўскія (Рабочы саюз Літвы, Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, Польская сацыялістычная партыя ў Літве і інш.).
У Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг. дзейнічала некалькі палітычных партый, але на беларускія партыі аказваўся моцны ўціск з боку польскіх улад. У 1927 г. была разгромлена масавая арганізацыя - Беларуская сялянска-работніцкая фамада. За-тым была нанесена вялікая шкода камуністычнаму руху ў Польшчы і Заходняй Бела-русі. У 1938 г. без сур'ёзных на тое падстаў былі распушчаны Камуністычная партыя Польшчы, Камуністычная партыя Заходняй Беларусі і Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны арганізацыі КП(б)Б узначалілі барацьбу су-праць захопнікаў і ўмацавапі яе аўтарытэт. Спроба стварыць палітычныя арганізацыі пры падтрымцы акупацыйных улад закончылася правалам.

На Беларусі ў розны час дзейнічалі партыі разнастайнага накірунку: анархісты, камуністы, сацыял-дэмакраты, лібералы, кансерватары, манархісты. У гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі партыі фашысцкага накірунку.
Пачынаючы з 1988 г. на Беларусі зноў ствараецца шматпартыйная сістэма. У 90-я гг. заснаваны партыі, якія, па сутнасці, выступаюць з ідзямі сваіх папярэднікаў пачатку XX ст. Да іх адносяцца ПКБ, КПБ, БСДГ, БСДП-НБ, Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя, БХДС, Беларуская сялянская партыя, Беларуская кародная партыя і інш.
Тыя, хто сёння лічыць сябе пераемнікам ідэй партый пачатку XX ст., могуць адзначыць сёлета юбілеі. Камуністы Беларусі маюць магчымасць адзначыць нават два юбілеі: 100-годдзе з часу э'еэда РСДРП і 80-годдзе з дня ўтварэння КП(б)Б, у сацыял-дэмакратаў таксама два юбілеі: 95 гадоў утварэння БСГ і 80 гадоў утварэння БСДП. Сёлета споўніцца 80 гадоў, як былі створаны Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў і Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў. Справу эсэраў пра-цягвае Беларуская сялянская партыя.
Будзем спадзявацца, што актывісты і члены сучасных партый абавязкова ўлі-чаць вопыт сваіх папярэднікаў, іх памылкі, а гэта будзе садзейнічаць палітычнай стабілізацыі ў краіне.

Домой
Сайт управляется системой uCoz