Сучасныя партыі.

Назад на галоўную.
Zip-архіў сучасных партый. (10 kb.)

Радыкальныя эмены ў палітычным жыцці Рэспублікі Бе-ларусь на мяжы 80- 90-х гг. прывялі да краху аднапартый-най палітычнай сістэмы, да нараджэння і станаўлення ро-зных палітычных партый і рухаў. Гэты працэс звязаны з комплексам палітычных, сацыяльна-эканамічных і ідэа-лагічных прычын. ЁН мае рэальную глебу ў сацыяльнай структуры грамадства, яго эканоміцы, гістарычных трады-цыях, нацыянальных асаблівасцях, светапоглядных пазіцыях розных слаёў і груп насельніцтва.
На пачатак 1998 г. у Беларусі налічваецца 35 афіцыйна зарэгістраваных Міністэрствам юстыцыі партый, шмат гра-мадскіх арганіэацый. Таму патрабуецца асэнсаваць хара-ктар і асаблівасці іх дзейнасці, змадэліраваць магчымую перспектыву развіцця нашай папітычнай сістэмы.
Большасць палітычных партый Беларусі ўзнікла ў пра-межку паміж парламенцкімі выбарамі ў 1991 - 1994 гг. Ужо вясной 1991 г. сфарміраваліся 5 палітычных партый: Аб'я-днаная дэмакратычная партыя Беларусі, Беларуская са-цыял-дэмакратычная грамада, Нацыянальна-дэмакраты-чная партыя, Хрысціянска-дэмакратычны саюз, Белару-ская сялянская партыя. Сганаўленню партый садзейнічалі многія фактары, але перш за ўсё імкненне пэўных сацыя-льна актыўных сіл адрадэіць нацыянальную самабытнасць, рашуча перабудаваць грамадства, рэфармаваць эканоміку і палітычную сістэму ва ўмовах суверэннасці дзяржавы, вырашаць жыццёвыя праблемы грамадэян.
Не апошнюю ролю адыгрывала імкненне запоўніць ідэалагічныя нішы ў палітычнай сістэме рэспублікі, а та-ксама і рэалізаваць уласныя амбіцыі праз вылучэнне сваіх кандыдатур у парламент краіны. Артыкул 5 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дае палітычным партыям такое права: "Палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні, дзейнічаючы ў рамках Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выказванню паліты-чнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах".
Працэс стварэння шматпартыйнай палітычнай сістэмы ў Беларусі развіваецца надзвычай складана і супярэчліва і мае свае асаблівасці. ЁН знаходзіцда ў пачатковай стадыі, закрануў невялікую частку грамадства, у якім сацыяльныя слаі і групы з сваімі спецыфічнымі інтарэсамі толькі пачы-наюць фарміравацца, таму іх палітычны ўплыў мінімальны. У рэспубліцы, дзе сацыяльная база многіх партый яшчэ не аформілася, грамадства не дыферэнцыравана ў сацыяльна-палітычным плане, дзе адбылася палярызацыя беднасці і багацця, люм-пенізацыя вялікай масы людзей, - у гэтых умовах цяжка вызначыць, каго рэальна прадстаўляюць многія партыі і іх кіраўнікі. Усіх іх аб'ядноўвае няздольнасць набыць масавую сацыяльную базу. Сярод галоўных асаблівасцей сучаснага палітычнага працэсу выдзелім наступныя:
1. Наяўнасць старой сацыяльнай структуры, якая ўсё яшчэ знаходэіцца ў стане незавершанага распаду, калі новыя сацыяльныя слаі яшчэ канчаткова не выкры- шталізаваліся перш за ўсё праз недастатковыя эканамічныя матывы.
2. Імклівае зніжэнне ўзроўню жыцця і абумоўленае гэтым збядненне большасці насельніцтва, а таксама рэзкая сацыяльная палярызацыя ў грамадстве прывялі многіх грамадзян да расчаравання ў дэмакратычных інстытутах.
3. Пэўная апергія да самога тэрміну "партыя" як цяжкай спадчыны шматгадовага панавання аднапартыйнасці.
4. Дактрынальны характар большасці сучасных папітычных партый, якія імкнуцца не столькі зразумець і прыняць пад увагу асаблівасці сучаснага грамадства, колькі навязаць яму сваю мадзль (дактрыну) сацыяльнага развіцця.
5. Адсутнасць у нашым грамадстве палітычных традыцый функцыяніравання ме- ханізмаў плюралістычнай дэмакратыі.
Толькі Камуністычная партыя Беларусі мае ў сваім складзе больш за 7 тыс. чле-наў (згодна з дадзенымі на студзень 1998 г.). Колькасць членаў некаторых не пе-равышае тысячы членаў (Нацыянальна-дэмакратычная партыя беларусаў, Беларускі хрысціянска-дэмакратычны саюз, Партыя аматараў піва, Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды, Беларуская экалагічная партыя і інш.). 8 палітычных партый не ма-юць арганізацыйных структур на месцах. Некаторыя з партый з цяжкасцю пераадо-лелі неабходны для рэгістрацыі колькасны бар'ер у 500 чалавек. Адзначым, што да-лёка не заўсёды можна вызначыць фактычную колькасць членаў партый: яны не вя-дуць дакладнага ўліку сваіх членаў, не выдаюць членскіх білетаў і таму колькасць фіксуецца на аснове звестак кіраўнікоў гэтых арганізацый, якія нярэдка пераболь-шваюць колькасць сваіх членаў і прыхільнікаў.
Значная частка партый узнікла не як вынік палітычнай кансалідацыі сацыяльных сіл, а як вынік арганізацыйнага аб'яднання прыхільнікаў пэўных ідэйна-палітычных установак і імкненняў. Адсюль падабенства іх праграм і лоэунгаў, скараспелыя са-юзы і хуткія разводы. Так, калі вясной 1991 г. Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (БСДГ) блакіравалася з БНФ і займала правацэнтрысцкія пазіцыі, то праз некалькі месяцаў увайшла ў саюз левацэнтрысцкіх партый. У іх функцыяніраванні пе-раважае не барацьба прынцыпаў, а барацьба лідэраў. У сувязі з гэтым важна пад-крэсліць, што шматлікасць партый - гэта яшчэ не ёсць шматпартыйная сістэма. Для яе стварэння неабходны спецыяльны механізм рэгулявання: узаемадзеянне паміж самімі партыямі, паміж партыямі і ўладнымі струюурамі, паміж партыямі і гра-мадствам і інш.
Знамянальнай падзеяй грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі з'явілася пры-няцце Вярхоўным Саветам закона "Аб палітычных партыях" (5 кастрычніка 1994 г.). У адпаведнасці з ім для стварэння партыі неабходна, каб яна мела не менш за 500 за-снавальнікаў замест 100 па "Часоваму палажэнню аб парадку ўтварэння і дзейнасці грамадзянскіх аб'яднанняў грамадэян у Беларускай ССР" (1990 г.). Прыняцце закона дазволіла:

-	даць дакладнае прававое тлумачэнне паняцця "палітычная партыя";
-	вызначыць месца палітычных партый у палітычнай сістэме Беларусі, іх правы і
ўмовы дзейнасці;
-	зафіксаваць прынцыпы ўзаемаадносін партый з органамі дзяржаўнай улады;
-	узаконіць фінансавыя і матэрыяльныя крыніцы дзейнасці партыйных струюур;
-	абазначыць асноўныя аспекгы ўдзелу партый у выбарчых кампаніях, у дзей-
насці прадстаўнічых і заканадаўчых органаў;
- рэгламентаваць працэдуру ліквідацыі палітычнай партыі.
Партыйная сістэма на Беларусі прадстаўлена разнастайнасцю як партый, так і палітычных аб'яднанняў. У адпаведнасці з праграмнымі мэтамі яны адрозніваюцца па двух крытэрыях:
па-першае, па спосабах пераўтварэння эканамічнага і сацыяльнага ладу бела-рускага грамадства;
па-другое, па зместу ідэалагічных поглядаў на грамадскі лад, механізмы яго ра-звіцця.
У залежнасці ад адносін да грамадскага ладу, ідэалогіі, нацыянальнай ідэі, культурных пытанняў партыі ўмоўна можна падзяліць на левыя, нацыянальна-дэма-кратычныя, кансерватыўныя, цэнтрысцкія, экалагічныя і іншыя аб'яднанні.
Сярод партый левай (камуністычнай) арыентацыі найбольш вядомыя Камуністы-чная партыя Беларусі, Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ), Беларуская сацыялісты-чная партыя, Беларуская патрыятычная партыя. Пасля расколу ПКБ была адноўлена Кампартыя Беларусі на чале з намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама В.Чыкіным. Асноўныя ідэі гэтых партый - сацыяльная справядлівасць, высокі ўзро-вень жыцця, сацыяльная абарона, патрыятызм і г. д. - падтрымлівае значная частка грамадзян рэспублікі. Разам з тым у партый ёсць шмат праблем: унутрыпартыйныя "разборкі", раскол у левым руху, тактычныя памылкі і інш. Гэта, на наш погляд, адна з прычын нізкага рэйтынга партый камуністычнай арыентацыі. Калі ў 1995 г. Партыю камуністаў Беларускую (С.Калякін, В.Новікаў) падтрымлівала 34,9% рэспандэнтаў, то пасля вядомых падзей лета-восені 1996 г., калі лідэры камуністаў селі за "круглы стол" з прадстаўнікамі БНФ і Аб'яднанай грамадзянскай партыі, рэйтынг ПКБ упаў да рэкордна нізкага ўзроўню - 2,5%2. У адрозненне ад ПКБ Кампартыя Беларусі падтрымала палітычны курс Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі, заняла больш прынцыповую пазіцыю ў адносінах да саюзу з Расіяй, да рэформаў.
На правым флангу знаходзяцда БНФ, Беларуская нацыянальная партыя, Бела-рускі хрысціянска-дэмакратычны саюз, Беларуская сялянская партыя, Нацыянальна-дэмакратычная партыя беларусаў, Аб'яднаная грамадзянская партыя і інш. Што тычыцца БНФ - галоўнай апазіцыйнай сілы, то ў апошні час рэйтынг яго знізіўся. Як паказалі сацыялагічныя даследаванні, праведзеныя Інстытутам сацыяльна-паліты-чных даследаванняў у 1997 г., рэйтынг БНФ складае 3,7%.
V з'езд БНФ (чэрвень 1997 г.) падкрэсліў, што "на першы план выходзяць іншыя метады барацьбы эа выэваленне Беларусі - метады шырокага, масавага нацыяна-льна-вызваленчага руху". У рэзалюцыі з'езда гаворыцца, што рух будзе выбіраць "канкрэтную тактыку дзеянняў з улікам сітуацыі".
У цэнтры палітычнага спектра энаходзіцца Сацыял-дэмакратычная партыя наро-днай згоды, якая на сваім V надзвычайным з'ездзе (сакавік 1997 г.) прызнала памылкаю рашэнне пра аб'яднанне з БСДГ (Беларускай сацыял-дэмакратычнай гра-мадой) у чэрвені 1996 г. Лідэр партыі Л. Сечка крытыкаваў апазіцыю, якая дзейнічае па прынцыпу "чым горш, тым лепш", і прапанаваў сваім паплечнікам устаноўку на згоду і стабільнасць у грамадстве. Партыя лічыць, што вектар гістарычнага развіцця Беларусі ляжыць у баку ад ліберальна-капіталістычнага шляху: "магчымы сінтэз ле-пшых рыс: планамернасці і гуманістычных ідэалаў сацыялізму, спаборніцтва і прадпрымальнасці".
Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды заявіла аб сваёй прыхільнасці сацыяльнай рыначнай эканоміцы па формуле: "рынак - наколькі магчыма, дзяржаў-нае рэгуляванне - наколькі неабходна". Такая мадэль, як лічаць новыя сацыял-дэ-макраты, мае на мэце адсячэнне найбольш негатыўных рыс рыначнай эканомікі. Для папітыкаў, якія стаяць на цэнтрысцкіх пазіцыях і арыентуюцца на згоду і стабільнасць у грамадстве, важнае значэнне мае пашырэнне сацыяльнай базы партыі, неабхо-днасць заваёўваць уплыў у рабочым і маладзёжным асяроддзі, гатоўнасць супра-цоўнічаць з выканаўчай уладай, пакідаючы за сабой права на канструктыўную апазіцыю.
Ліберальна-кансерватыўнай па свайму характару з'яўляецца Аб'яднаная грама-дзянская партыя. У сваёй праграме партыя абвясціла прыватную ўласнасць галоў-ным гарантам індывідуальных свабод, выступіла за рашучую прыватызацыю, за лібе-ралізацыю знешняга гандлю і супраць дэяржаўнага пратэкцыянізму. У сферы нацыя-нальнай палітыкі партыя лічыць, што беларускі народ - гэта грамадзяне Беларусі ўсіх этнасаў, якія лічаць яе сваёй Радзімай. Стварэнне якіх-небудзь пераваг грама-дзянам ці іх дыскрымінацыя па нацыянальнай прыналежнасці немагчымы ў прававой дзяржаве. Трамадзяне маюць права выбіраць мову выхавання і навучання сваіх дзяцей".
Да партый, якія галоўным у сваёй дзейнасці лічаць забеспячэнне грамадзянам рэспублікі права на здаровае асяроддзе жыхарства, арганізацыю насельніцтва для прыродаахоўнай работы, патрэбна аднесці Беларускую партыю "зялёных", Белару-скую экалагічную партыю, Беларускую партыю "Зялёны мір".
Найбольш вядомай з ліку арганізацый, якія імкнуцда да дзяржаўнага аб'яд-нання ўсіх славянскіх народаў, з'яўляецца партыя Славянскі сабор "Белая Русь" (ССБР). Асноўныя яе мэты: абарона славянскіх інтарэсаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця на аснове яднання славян і прыярытэту традыцыйных каштоўнасцей славян-скай цывілізацыі.
Па сваіх праграмных устаноўках блізкай да ССБР з'яўляецца Ліберальна-дэма-кратычная партыя (ЛДП). Спачатку беларускія лібералы выступалі ў якасці рэгіяналь-нага аддэялення агульнасаюэнай ЛДПР, а пасля распаду СССР стварылі самастой-ную арганізацыю. Прыярытэтныя накірункі яе дзейнасці - пабудова прававой дзяр-жавы з шматукладнай эканомікай, больш цеснае збліжэнне з Расіяй аж да аб'ядна-ння дзяржаўных, ваенных і грашовых сістэм пры захаванні эканамічнай, культурнай і моўнай самастойнасці.
Партый, як бачым, шмат, але як арганізаваная сіла грамадства яны сябе пакуль што не праявілі. Сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што больш стабільныя пазіцыі ў грамадстве займаюць левыя і нацыянальна-дэмакратычныя сілы. ЁСЦЬ пад-ставы сцвярджаць, што гэтыя партыі могуць мець значны ўплыў на палітычнае жыццё рэспублікі.
Аналіз праграмных і статутных дакументаў дазваляе вылучыць асноўныя мэты партый і арганізацый:
партыі нацыянальна-дэмакратычнага накірунку ставяць за мэту дасягненне поў-най незапежнасці беларускай дзяржавы, правядзенне радыкальных эканамічных і палітычных рэформ, кансалідацыю беларускага народа вакол нацыянальнай ідэі, максімальнае выкарыстанне выгаднага геаграфічнага становішча Беларусі;
] партыі і аб'яднанні левай (камуністычнай) арыентацыі лічаць неабходным удаска-наленне савецкай дэмакратыі, пабудову сацыялізму, аднаўленне СССР, прыярытэ-тнае развіццё грамадскага (сацыялістычнага) сектара эканомікі, вяртанне ў поўным аб'ёме сацыяльных правоў і гарантый.
Што тычыцца іншых партый, то, на наш погляд, яны будуць дыферэнцыравацца або сыходзіць з палітычнай арэны. Якія прычыны перашкаджаюць, напрыклад, аб'я-днаць свае намаганні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, Беларускаму хрысціянска-дэмакратычнаму саюзу, Партыі "Хрысціянска-дэмакратычны выбар"? Або хіба можна лічыць нармапьнай з'явай, калі Беларуская партыя працы і Рэс-публіканская партыя працы і справядлівасці дзейнічаюць паасобку? Падобныя пы-танні можна паставіць і перад лідэрамі Беларускай рэспубліканскай партыі і Рэс-публіканскай партыі, перад кіраўніцтвам Беларускай экалагічнай партыі, Беларускай партыі "зялёных" і Беларускай партыі "Зялёны мір". Іх праграмныя мэты маюць вельмі шмат агупьнага.
На жаль, не ўсе партыі здольны распрацаваць навукова абгрунтаваную, сацыя-льна ўзважаную, канструктыўную праграму дзейнасці. Праграмныя дакументы многіх партый характарызуюцца эклектыкай ідэалагічных высноў, расплыўчатасцю, неакрэ-сленасцю ўяўленняў пра будучае грамадства. Яны робяць акцэнт на крытыку каму-ністычнай ідэалогіі і сацыялістычных метадаў гаспадарання, аднак іх прапановы па вырашэнні аюгуальных праблем развіцця грамадства ў многіх выпадках не грунту-юцца на ўліку аб'ектыўных працэсаў.
Для большасці партый, якія рэальна дзейнічаюць на беларускай палітычнай сцэне, вельмі актуальнымі застаюцца як арганізацыйныя, так і ідэалагічныя пра-блемы. I перш за ўсё - праблемы стварэння дзейснай партыйнай структуры на месцах, выпрацоўкі такіх праграмных установак, якія б сталі рэальнай асновай для канкрэтнай дэейнасці лідэраў і функцыянераў партый. У наш час сапраўдны лідэр павінен выпучацца не толькі праўдзівасцю, чэснасцю, кампетэнтнасцю, высокім пра-фесіяналізмам, эрудыцыяй і культурай, але і ўменнем канцэптуальна мысліць, ге-нерыраваць ідэі, здольнасцю прыцягваць людзей, аб'ядноўваць іх для сумеснай дзейнасці, шукаць кампрамісы. На жаль, пра кіраўнікоў, старшынь, каардынатараў, сакратароў многіх палітычных партый грамадскасць Беларусі амаль што нічога не ведае, як не ведае і тых партый, якія яны прадстаўляюць. Так, на пачатак 1998 г. першае месца па папулярнасці займае КПБ, якую падтрымлівае 9,7% насельніцтва, Беларускую партыю жанчын "Надзея" - 7,1%, Афарную партыю - 5,1%7. Знізіўся рэйтынг БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды. Асобныя партыі прыцягваюць увагу грамадзян не таму, што іх мэты ведаюць і падтрымліваюць многія, а па прычыне іх прывабнай ("Надзея") або спецыфічнай (Партыя аматараў піва) назвы.
Эфектыўнасць палітычнай дзейнасці партый у многім запежыць ад узаемадзе-яння з уладнымі струюурамі, наладжвання канструктыўных адносін з імі. Гэта дасць магчымасць зняць недавер паміж імі, прадузятасць ва ўзаемаадносінах, створыць перадумовы для ўзгаднення пазіцый і цывілізаванага вырашэння непаразуменняў і канфліктаў. На наш погляд, мэтазгодна пры Прэзідэнце краіны сфарміраваць кан-сультатыўны савет з ліку ўплывовых грамадска-палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў партый, якія не ўвайшлі ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і з дэ-легатаў ад канструктыўнай апазіцыі. Функцыяніраванне падобнай структуры неабхо-дна і ўладзе, і партыям. Такім чынам, яны эмогуць узаемадзейнічаць з уладай, стаць паўнапраўнымі суб'ектамі палітычнага працэсу, атрымаць дадатковую трыбуну для сваіх лідэраў, вылучыць на палітычную арэну рэспублікі новых людзей. У сваю чаргу апазіцыі неабходна перамясціць акцэнты з мітынговай актыўнасці на выпрацоўку канкрэтных прапаноў і мадэлей развіцця грамадства. Усё гэта ў значнай меры можа ўздзейнічаць на сацыяльна-эканамічныя змяненні, дасягненне палітычнай стабільнасці і кансалідацыі ў краіне.
У кантэксце вышэйсказанага вынікае неабходнасць стварэння навукова-даслед-чага цэнтра ці спецыяльнага секгара актуальных праблем станаўлення шматпартый-насці, які будзе анапізаваць дзейнасць партый, грамадскіх рухаў, аб'ядноўваць на-маганні вучоных, палітыкаў, усіх, хто займаецца гэтымі праблемамі, арганіэоўваць навукова-практычныя канферэнцыі і ўносіць прапановы па ўзгадненні пазіцый, па-літычнаму, сацыяльнаму і эканамічнаму раэвіццю краіны. На нашу думку, такі цэнтр мэтазгодна сфарміраваць пад эгідай Беларускай асацыяцыі палітычных навук. Сёння перад навукай і палітычнай практыкай, перад гісторыкамі, палітолагамі, сацыёлагамі ўзнікае цэлы шэраг неадкладных тэарэтыка-практычных задач па глыбокаму і ўсеба-коваму вывучэнні дэейнасці партый, раскрыцці механізмаў іх уключэння ў сацыя-льна-палітычныя працэсы.
Сапраўдная шматпартыйная сістэма ў беларускім грамадстве магчыма ў тым выпадку, калі ў ім складуцца перадумовы (сацыяльна-эканамічныя, прававыя), вы-значацца ўстойлівыя групы насельніцтва, якія запатрабуюць свайго прадстаўніцтва ў структурах улады. Па меры таго як будуць выкрышталізоўвацца сацыяльна-эка-намічныя інтарэсы, магчыма скарачэнне колькасці партый. Натуральна, што для эфекгыўнага развіцця грамадства, стабільнасці палітычнага жыцця і кансалідацыі ў краіне найбольш пажаданымі э'яўляюцца варыянты палітычнай сістэмы, дзе будуць дамінаваць дзве ці тры партыі.
Такім чынам, фарміраванне шматпартыйнай сістэмы - гэта доўгі і супярэчлівы працэс. Рэальны стан палітычнага жыцця будзе вывначацца не ўсімі партыямі, а толькі тымі з іх, якія заваююць давер народа, уключацца ў сістэму ўлады і змогуць уплываць на ход і ажыццяўленне грамадскіх і дзяржаўных спраў.

Домой
Сайт управляется системой uCoz