ПРЭЗІДЭНТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АЛЯКСАНДР РЫГОРАВІЧ ЛУКАШЭНКА

ЛУКАШЭНКА

9 верасня 2001 года ў Рэспубліцы Бе-ларусь адбыліся прэзідэнцкія выбары. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, удзел у іх узялі 6 169 087 чалавек, або 83,86% ад агульнай колькасці вы-баршчыкаў. Прэзідэнтам Рэспублікі Бе-ларусь ужо ў першым туры быў абраны Аляксандр Лукашэнка, за якога прагала-савалі 4 666 680 чалавек, што складае 75,65% ад агульнай колькасці тых, хто ўдзельнічаў у галасаванні. За кіраўніка прафсаюзаў Уладзіміра Ганчарыка аддаў свой голас 965 261 чалавек (15,65%), за лідэра беларускіх ліберал-дэмакратаў Сяргея Гайдукевіча - 153 199 выбаршчы-каў (2,48%). На падставе артыкула 82 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Цэнтр-выбаркам пастанавіў лічыць выбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляк-сандра Рыгоравіча Лукашэнку. Інаўгурацыя Прэзідэнта адбылася 20 ве-расня 2001 года ў Палацы рэспублікі. У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, як і ў свой першы прэзідэнцкі тэрмін, ён будзе кіравацца найперш клопатам пра лёс Радзімы і яе людзей. Галоўныя арыенціры - далейшае ўмацаванне дзяржаўнасці, пабудова эфектыўнай эканомікі, захаванне сацыяль-ных гарантый, усебаковая падтрымка раз-віцця нацыянальнай культуры, навукі і аду-кацыі, спорту і сістэмы аховы здароўя.

Домой

Сайт управляется системой uCoz