ПАХОДЖАННЕ I РАДАВОД ВЯЛІКІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ

На галоўную

Частка 1

Малюнкі да тэксту

Большасць гісто рыкаў лічыць, што вялікія князі літоўскія былі літоўцамі. Аднак шэраг імён вялікіх князёў, а таксама літоўскай шляхты і паноў не тлумачыцца з літоўскай мовы ці не маюць зразумелай літоўскай этыма-логіі. Гэта прызнаюць і літоўскія лінгвісты: "...смысл многмх двухосновных имен стал трудно обьяснимым". І.Ласкоў на падставе лінгвістычнага аналізу даводзіў, што "літоўскія" імёны з асновамі гайла, монт /мунд, тоўг, гврд, кор, від, віл, мін, скір, доў, гін не літоўскія. (Спробы растлумачыць княжацкія імёны з літоўскай мовы прыводзяць да недарэчнасцей. Напрыклад, Альгерд - па-літоўску Альгірдас - тлумачыцца ад алус (піва) і гірдас (п'яны) - атрымліваецца п'яны ад піва. Недарэ-чнасць такога тлумачэння тым больш відавочная, калі нагадаць, што Альгерд не піў хмяльных напояў.) Лінгвіст В.Юргевіч імёны "князей лмтовскнх" выводзіў з хрысціянскіх імён. Напрыклад, Альгерд -ад Аляксандра, Гердзень - ад Андрэя, Кейстут - ад Канстанціна, Карыят - ад Кірыка, Яўнут - ад Івана, Лугвень - ад Логіна, Вікант і Вітаўт - ад Вікенція, Карыбут і Карыгайла -ад Ягорыя, Таўцівіл -ад Феафіла, Нарымонт - ад Ерамея, Даўмонт і Міндоўг -ад Дземянцея, Гедзімін - ад Відзем'яна (Едзімей), Транята і Тройдзень -ад Трэндафілія, Войшалк -ад Васілька, Рукля - ад Іраклія, Рэпек'я - ад Ерафея, Мінгайла - ад Міхайлы, Ягайла - ад Якава, Свідры-гайла - ад Сідорыка, Скіргайла - ад Сяргея, Пацірк - ад Патрыкія, Віцень - ад Віта і г. д.. Не спыняю-чыся падрабязна на аналізе гэтай працы, адзначым, што ў пэўнай ступені высновы В.Юргевіча можа пацвердзіць тоеснасць імён Мінгайла і Міхайла . Аднак варта было пашукаць адпаведныя імёны ў анамастыконе іншых народаў.
Такія імёны, як Альгерд, Любарт, сустракаліся ў немцаў. Імёны Віцень, Гедзімін маюць паралелі ў кельцкім анамастыконе , кель-цкага паходжання маглі быць імёны са складамі тоўт , буд/бут , уд . Келыдкімі таксама маглі быць імёны Карыят - ад Скарыят, Лугвень - ад Луй-гне, Кернус - ад Керній, Бруцень (імя міфічнага прускага князя) - ад Бруйтне, Тройдзень - ад Брун-дзен, імёны са складам гайла -ад імя Гайлне.
3 нагоды кельцка-літоўскіх паралелей у анама-стыцы цікавай з'яўляецца думка П.Шафарыка пра кельцкае паходжанне ліцвінаў. Ён лічыў, што згада-нае ў Марцэса, Іардана і іншых аўтараў варварскае племя Litianauh, у некаторых крыніцах гэтае племя названа люціца) якое жыло ў Заходняй Галіі ў ваколіцах Рэймса, разам з вендамі прыйшло ў Пры-балтыку і ад іх паходзіла літва. Верагодна, з Рэймса ўдзельнічалі ў гунскіх войнах. Існаванне зямлі Літва на Дунаі (у даліне ракі Ніжняга Олта) паказвае, што частка іх асела там.
Іншы погляд на этнічнае паходжанне вялікіх кня-зёў літоўскіх выказаў Л.Галяк. Такія імёны, як Даў-герд, Эймонт, Яўнут, Монтвіл, Нарымонт, Альгерд, Пісімонт, Жыгімонт, Радзівіл, Відзімонт, Скіргайла, Скірмунт, Таўцівіл, ён тлумачыць паходжаннем са шведскай мовы і адпаведна лічыць вялікіх князёў літоўскіх нашчадкамі скандынаваў.
На наяўнасць скандынаўскага насельніцтва ў Прыбалтыцы ўказваюць звесткі ісландскага падаро-жніка XII ст. Снора-Стурлузона, які сведчыў, што ў ваколіцах гарадоў Велона , Бісена , Трокі , Мерач ён сустрэў шведаў. Па-водле "Сагі аб Олаве Святым", шведскі конунг Эй-рык ваподаў Курляндыяй і Эстоніяй. Хроніка Эрыка паведамляе аб перасяленні ў IX ст. сканды-наваў у Прыбалтыку. У "Жыцці" св. Ансагарыя рас-павядаецца, што шведам было падначалена племя куршаў (сііогі), якія пасля 853 г. паднялі паўстанне. Дзве скандынаўскія калоніі існавалі ў Прусіі на тэрыторыі Эльбконга і ў Самбіі ў ІХ-ХІ стст.
Іншыя даследчыкі таксама лічаць шэраг "літоўскіх" імён скандынаўскімі. Прынамсі, Т.Нар-бут пісаў, што сярод ліцвінаў вельмі шмат сканды-наўскіх імён. Польскі гісторык Ю.Пузына выводзіў са скандынаўскіх імёны Альгерд - Альгард, Лінгвень - Лангвень, Вітальд (Вітаўт) - Вітгоўд, Войшалк -Вісвальд, Будзівід - Ботвід. За скандынаўскія ён прызнаваў "літоўскія" імёны з канчаткамі на -віл (-вілас) -Давіл, Гінтвіл, Гердзівіл, Радзівіл; на -монт - Нарымонт, Ямонт, Скомант, Даўмонт. Скандынаўскага паходжання лічацца таксама "літоў-скія" імёны на -уд, -віт (-від), -віл (-вілт).
Даследчыкі не звярталі ўвагі на адзін істотны факт - насельніцтва на беларуска-літоўскім па-межжы называецца гудамі. Звычайна лічыцца, што так літоўцы называюць беларусаў. Аднак і беларусы называюць літоўцаў гудамі. Напрыклад, для па-стаўскіх бвларусаў суседняя тэрыторыя Швенчон-скага раёна - Гудуцёўшчына. А насельніцтва былой Усходняй Прусіі называла жыхароў Жамойці і Аўк-штоты таксама гудамі. Як вынікае, мы маем справу з экзаэтнонімам, які адзначаў групу на-сельніцтва, якая была, з аднаго боку, аславянена, а з другога - збалтызавана. Я.Карскі лічыў гудаў го-тамі, якія ў IV ст. аселі на землях паўднёва-захо-дняй Беларусі і памежных з ёю літоўскіх землях
Можна прыняць услед за К.Бугам, Э.Фрэнкелем, Э.Германам меркаванне, што дадзены экзаэтнонім паходзіць ад назвы готаў з тых часоў, калі яны яшчэ самі называлі сябе ghudus. На карысць гэтага меркавання можа сведчыць і жамойцкая на-зва готаў - гуды, а таксама пруская назва нямецкіх крыжакоў дІЛі. Верагодна, сапраўды нейкая частка готаў засталася на землях Паўднёва-Заходняй Бв-ларусі, але з часам асімілявалася. I назва гуды пе-райшла да ўсходніх яцвягаў. Яцвягаў М.Стрыйкоўскі адносіў да готаў.
Памяць пра гоцкае паходжанне князёў літоўскіх захавалася ў прусаў. Біскуп Хрысціян пісаў пра племя кімбраў, якое жыло на востраве Готландзе і перасялілася ў Прусію на чале з князямі Бруценем і Відзевутам. Бруцень быў вы-браны першасвятаром Крэва-Крэвейтам, а Відзевут стаў каралём і меў 12 сыноў, старэйшы з якіх, Літфо, пачаў правіць Літвой са сталіцай у Гародні. Значыць, паводлв прускіх паданняў, уладары Літвы і Жамойці паходзілі ад караля Відзввута. Вядома, што прусы ставілі каменныя стоды, прысвечаныя Ві-дзевуту і Бруценю, што можа сведчыць пра рэальнасць гэтых асоб, памяць пра якіх яны захоўвапі. Пэўна, вялікія князі літоўскія ведалі пра свае прускія карані і разглядалі прускія землі на ўсход ад рэк Прэгель, Лына, Алла (Самбію, Надровію, Скаловію, Судавію, часткова Натангію) як свае дзедзічныя.
Не выключана, што вярхушка яцвяжска-літоў-скай знаці мела якраз гоцка-скандынаўскае пахо-джанне. Але з часам яна страціла сваю этнічную Прыналежнасць, мову і традыцыі. Адзінае, што перадавалі па традыцыі - гэта гоцка-скандынаўскія імёны. Напрыклад, міфічны Альгімонт, дзед Міндо-ўга, і яго бацька, Рынгольд, маюць гоцкія імёны. Апошняе прызнаваў гоцкім Т.Нарбут (оld у гоцкай гаворцы адпавядае нямецкаму гелд - багатыр). Ён жа лічыў, што назва гудас паходзіць ад готаў.
Сустракаюцца сярод імён князёў літоўскіх і сла-вянскія імёны Лесій, Віцень (так зваўся адзін з абадрыцкіх князёў), Воін, Любка, Хвал і інш. Аднак частка імён магла і сапраўды паходзіць ад хрысціянскіх. Напрыклад, імя Ягайла магло па-ходзіць ад імя Іаган (Іван). Прынамсі, такая форма імя Іван зафіксавана ў ваколіцах Віцебска, дзе гэты князь жыў некаторы час . Даследчык У.Топараў не выключае, што імёны міфічных княгіні Паяты і князя Жывінбуда славянскага паходжання. Ён жа заўва- жае, што імя міфічнага князя Швінтарога не мае прэцэдэнтаў у літоўскім анамастыконе . Частка імён князёў літоўскіх магла мець лацінскае і грэчаскае паходжанне. Напрыклад, Сан- гушка - ад лацінскага запдыіпіз - крэўны, Міндоўг ад лацінскага mendak - падманшчык, Кестут (у даку-ментах падаецца гэта форма замест Кейстут) - ад грэчаскага kektos - пояс Афрадыты, Сапега - ад грэчаскага Сафія - мудрасць (дарэчы, Сапегі якраз і выводзілі сваё прозвішча ад імя Сафія).
Арыгінальную думку выказаў І.Ласкоў. Ён сцвяр-джаў, што літва мае угра-фінскае паходжанне. Аднак яго тэорыя пабудавана не на гістарычным матэрыяле, а на лінгвістычным. А спробы растлума-чыць "княжацкія" імёны з угра-фінскіх моў выгляда-юць яўнай нацяжкай, бо гэтыя імёны сярод угра-фінаў не бытавалі.
Грунтоўную працу пра этнічнае паходжанне ста- ражытных ліцвінаў напісаў П.Урбан . На падставе шматлікіх крыніц (нямецкіх, польскіх хронік, даку-ментаў, сведчанняў падарожнікаў) ён даводзіў пра славянскі характар ліцвінаў і выказваў думку, што яны былі люцічы, якія перасяліліся на ўсход прыкла-дна ў IX—X стст.. Вартым увагі з'яўляецца факт існавання на былых люціцкіх землях тапонімаў сведчаць, што заснавальнікамі гэтых паселішчаў былі людзі з імёнамі Віцень, Тройдзень, Ягайла. Пра люціцкія карані ліцвінаў пісаў В.Пану-цэвіч, ён жа прыводзіў факт атаясамлівання ліцвінаў з люцічамі.
Як бачым, у даследчыкаў няма адзінага мерка-вання наконт этнічнай прыналежнасці старажытных ліцвінаў, а значыць і іх князёў.
Адсутнасць пісьмовых крыніц на мове старажы-тных ліцвінаў не дазваляе ўстанавіць, да якой моў-най групы яны належалі. I ўсё ж некалькі слоў з мовы старажытнай літвы дайшло да нас - гэта імёны багоў, якім пакланяліся ліцвіны, у тым ліку і Міндоўг - Ненадееви, Телявели, Диверикьз, Меи-деик. У.Топараў не адносіць іх да літоўскай мовы на падставе "адрознення большай часткі гэтых імён ад уласна літоўскіх тэафорных імён. Ён прыходзіць да высновы, што гэтыя багі адносіліся "да яцвяж-скай або ў крайнім выпадку да паўднёва-літоўскай вобласці'. Не выклікае сумнення, што гэтыя імёны паходзяць з балцкай мовы, хоць яснай эты-малогіі іх даследчыкі не прывялі. Значыць, Міндоўг быў балт. Аднак адразу ўзнікае пытанне - яцвягам або ліцвінам? Адказ на гэтае пытанне магло даць вырашэнне пытання лакалізацыі так званай Літвы Міндоўга.
Трэба адзначыць, што гэтая праблема таксама нявырашаная. Дзе шукаць дамен Міндоўга? Ці ўво-гуле была "Літва Міндоўга"? Звычайна яе існаванне выводзіцца з летапіснага паведамлення, што Данііл Галіцкі навёў на Конрада Мазавецкага "Литвоу Мингьдога Изяслава Новогородьского". Аднак па сэнсу фразы тэрмін "Литва Мингьдога" абазначае не зямлю, а баявую дружыну Міндоўга. У ле-тапісах часта тэрмін "литва" выступае сінонімам ба-явой дружыны. Напрыклад, "Крестил князя литов-ского именем Евтутья и его дружину литву". Як вынікае з летапіснага паведамлення, Міндоўг быў у нейкай васальнай залежнасці ад князя Ізяслава На-ваградскага, верагодна, з дружынай літвы служыў яму.
Што тычыцца вотчыны Міндоўга, дык яна не ла-калізавана. Э.Гудавічус на падставе летапіснага па-ведамлення, што галіцка-валынскія войскі пасля ўзяцця Гародні вярнуліся ў Бельск, які быў ім базай, а пасля пайшлі "на град их, н плениша всю вотчину их и страны их", робіць выснову, што паўднёвыя межы дамена Міндоўга - гэта ваколіцы Мяркіне, Даўгая (Доўгі), Варэны, Ліды. Аднак паход быў з Бельска, значыць, межы ўладанняў Міндоўга зна-ходзіліся дзесыді капя Бельска. Нават калі прыняць меркаванне Гудавічуса, што дамен Міндоўга зна-ходзіўся за Гародняй, то неабавязкова лакалізаваць яго ў Паўднёвай Літве. Войскі маглі пайсці на захад, у раён Сапоцкіна ці Ліпска, або на ўсход, у раён Скідзеля або Шчучына. Пэўна, межы Міндоўгава да-мена даходзілі да Нёмана, бо яго атрады ваявалі каля Турьска - гарадзішча яго знаходзіцца на ўсхо-дняй ускраіне сучаснай вёскі Турыйск (Шчучынскі раён), на правым беразе ракі Нёман. Зразумела, што Міндоўг напаў на памежны з яго зямлёй горад. Калі прыняць версію Гудавічуса, дык прапанаваныя ім межы Міндсугава дамена - гэта тэрыторыя яцвяжскай гідранаміі. А значыць, яцвяжскія этні-чныя землі - тэрыторыя племені Дайнова. Аднак Дайнову, "якая завецца некаторымі яцвяжскай зя-млей", Міндоўг перадаў Лівонскаму ордэну. Ця-жка дапусціць, каб ён аддаў свае родавыя ўладанні. М.Ермаловіч лакапізаваў "Літву Міндоўга" паміж Пінскай і Наваградскай землямі . Аднак шэраг гісторыкаў не прымае яго версію.
Можна сцвярджаць адно: Міндоўг паходзіў з яцвяжска-літоўскага памежжа і яго дамен, калі ён у яго быў, знаходзіўся па суседству з Наваградкам, на правым беразе Нёмана, у раёне Ліды, Шчучына, Скідзеля, Мерачы, Друскенікаў, Даўгая. У пэўнай ступені пра гэта могуць сведчыць лівонскія звесткі,што каранацыя Міндоўга адбылася 21 ліпеня 1252 г. у лагеры каля замка Новы. Т.Нарбут выказвае меркаванне, што гэта Новы горад, які заснавалі гара-дзенскія князі. Ён зна-ходзіўся каля Друскенікаў пры мястэчку Лішкаве. Там над Нёманам ёсць гара Замкавая, на якой яшчэ ў XIX ст. захоўваліся руіны абарончых збудаван-няў. У нямецкіх дакументах гэты замак называўся Nuwenpil. На думку Т.Нарбута, гэта і быў той Новы горад (Навагра-дак), дзе княжыў Міндоўг. Характэрна, што ў Польшчы Міндоўг успрымаўся як прускі кароль (за прусаў там прымалі і яцвягаў-суда-ваў), што можа сведчыць пра знаходжанне яго вотчыны на яцвяжска-літоўскім памежжы ў Верхнім Панямонні.
Аналіз этымалогіі імён князёў літоўскіх паказвае на складаныя этнічныя працэсы ў Верхнім Паня-монні, Літве, Яцвязі, Прусіі і можа сведчыць пра су-вязі насельніцтва гэтых зямель з нямецкімі (гоцкімі), скандынаўскімі, кельцкімі землямі. Варта адзначыць, што ў Верхнім Панямонні і Літве ў XIII ст. са славяна-балцкага насельніцтва фарміра-ваўся новы субэтнас - ліцвіны, а таксама новы па-літычны арганізм і новая манархічная дынастыя, за-снавальнікам якой стаў бацька Міндоўга, а пасля і ён сам.
3-за адсутнасці пісьмовых сведчанняў гісторыі невядома імя бацькі Міндоўга. Між тым "Хроніка Быхаўца" называе бацькам Міндоўга міфічнага на-ваградскага князя Рынгольда. Дакументальна гэта не пацверджана. М.Стрыйкоўскі спасылаўся на ста-радаўні летапіс пра Міндоўга, які быў у князёў За-слаўскіх, а таксама на лівонскую хроніку, якую ён узяў у віленскага войта Аўгуста Ратондуса і ў якой расказвалася пра падзеі ў Літве ад Рынгольда да Міндоўга, "прыроджанага сына яго". Апошняе па-ведамленне ёсць вымысел Стрыйкоўскага, бо ніво-дная з вядомых лівонскіх хронік ("Хроніка Лівоніі" бацькі. Па зместу летапіс князёў Заслаўскіх блізкі да паведамленняў пра Міндоўга ў Іпацьеўскім лета-пісе. Верагодна, складальнік летапісу пра Міндоўга ведаў імя яго бацькі - Рынгольд. Тое, што князь з такім імем мог існаваць, сведчыць гідронім Рынгіс каля Ушполля ў Літве. Як лічыць Т.Нарбут, такую на-зву рэчка атрымала ў гонар Рынгольда, які разбіў на яе берагах крыжакоў. Вядомы таксама Рынгаль - самбійскі нобіль з роду Віссегаўда, які загінуў ад крыжакоў у 1254 г. Аднак атаясамліваць яго з Рынгольдам няма падстаў. Пэўна, быў і яцвяжскі (судаўскі) нобіль Рынгаль, бо ў Судавіі ёсць возера Рынгеле, якое магло атрымаць сваю назву ад гэ-тага імя па аналогіі, як ад імя судаўскага нобіля Скуманда атрымала назву возера Скоманта (цяпер Скомента, што на захад ад Аўгустава ў Польшчы).
Не маючы пераканаўчых довадаў у рэапьным існаванні князя Рынгольда, можна дапусціць, што менавіта так зваўся бацька Міндоўга. Як паказвае анамастыкон вялікіх князёў літоўскіх, імя з часткай Рынгол не было чужым для іх (напрыклад, дачку Кейстута звалі Рынгола). Такім чынам, умоўна ба-цьку Міндоўга можна назваць Рынгольд. А.КІркор і некаторыя іншыя даследчыкі, у прыватнасці, Зінкявічус, лічаць Рынгольда рэальнай гістарычнай асобай
Няма падстаў прызнаць Рынгольда наваградскім князем. Мы ужо адзначалі, што ў той час, калі, па-водле "Хронікі Быхаўца", ён правіў у Наваградку, там быў князь Ізяслаў. Хоць можна дапусціць, што Рынгольд правіў раней. У сваей гістарычнай працы "Аб пачатках" М.Стрыйкоўскі пісаў, што Рынгольд быў абраны ў 1200 г. на наваградскі пасад "усімі станамі" Літвы, Жамойці і Наваградскай зямлі. Ён першы пачаў тытулаваць сябе як вялікі князь літоўскі . Аднак наўрад ці гэта магло быць. I ўсё ж характэрна, што летапісец прызнае Рынгольда на-ваградскім князем - тым самым ён хацеў "пад-крэсліць легітымнасць улады Міндоўга ў Наваградку як вынік атрымання яе ў спадчыну па бацьку". 3 "Рыфмаванай хронікі" вынікае, што бацька Міндоўга быў "вялікі кароль", апе ён не названы ўладаром Літвы. Ды і адзінай манархічнай улады ў Літве ў той час не было, што ясна паказвае запіс Іпацьеўскага летапісу пад 1219 г., дзе перапічаны як старэйшыя, так і проста князі Літвы, Жамойці, Дзяволтвы, родаў Рушкавічаў і Булевічаў. Бацькі Міндоўга ў гэтым пе-раліку няма. Верагодна, ён тады ўжо не жыў (хоць у "Хроніцы Ротунда" указана, што ён памёр у 1240 г.). Застаецца загадкай, на якой зямлі ён кня-жыў. Але, паводле "Рыфмаванай хронікі", у свой час ён не меў сабе роўных, значыць, быў самы моцны князь у Літоўскай зямлі.
Цікава было б устанавіць (гіпатэтычна) магчы-мую сувязь Рынгольда з полацкім княжацкім домам. Хоць і няма прамых звестак пра шлюбныя сувязі паміж літоўскімі і полацка-менскімі князямі, аднак, без сумнення, яны існавалі. Напрыклад, дачка аднаго з літоўскіх старэйшын, Даўгерда, была жо-нка князя герцыкскага Усевапада. Значыць, ёсць верагоднасць і іншых дынастычных шлюбаў, а яны былі выгадныя абодвум бакам. Літоўскія князі радніліся з дынастыяй Рагвалодавічаў, якая ў сваю чаргу была параднёная з рускімі княжацкімі родамі і візантыйскім імператарскім домам Комнінаў. Гэта падвышала аўтарытэт літоўскіх княжацкіх родаў. По-лацкія князі атрымлівалі саюзнікаў і ваенную дапа-могу ў барацьбе за незалежнасць сваёй дзяржавы.
Ці мог Рынгольд мець сваяцкія сувязі з полацкім княжацкім родам? Такая магчымасць не выключана. Нічога дзіўнага і неверагоднага ў гэтым няма, капі лічыць, што ўнук Рынгольда, Таўцівіл, стаў полацкім князем і нават атрымаў ад іх мянушку Добры. Па-колькі няма звестак пра заваёву Таўцівілам Пола-цка, дык, трэба думаць, папачане запрасілі яго на княжанне, таму што ён па матчынай лініі належаў да Рагвалодавічаў і меў легітымнае права на полацкі пасад. Так, М.Стрыйкоўскі пісаў, што Таўцівіл стаў полацкім князем, "даходзячы права дзедзічнага". Праўда, гэтае "дзедзічнае права" яму дасталася "па Васілю Рагвалодавічу, які таксама быў ліцвін, і па Глебу, сыну яго". Паводле беларускіх ле-тапісаў, Васіль-Рагвалод нібыта быў нашчадак Пнвіна-Юрыя, але ў сапраўднасці ён належаў да роду Рагвалодавічаў. Тым не менш складальнікі бе-ларускіх летапісаў палічылі неабходным прызнаць легітымнасць улады Таўцівіла ў Полацку, прыпіса-ўшы яму сваяцтва з полацкім князем Глебам Васільевічам.
На нашу думку, маці Рынгольда была з пола-цкага княжацкага роду. Самай верагоднай кандыда-турай жонкі Альгімонта магла быць дачка менскага князя Валадара Глебавіча. Як сведчаць летапісы, ён быў у цесных саюзных адносінах з Літвой і з дапа-могай яе ваяваў у 1162 г. з полацкім князем Васілём-Рагваподам. Пэўна, саюз з Літвой Валадар Глебавіч замацаваў шлюбам сваёй дачкі з Альгімон-там. Калі ж дапусціць, што ўпамянуты В.Тацішчавым менскі князь Уладзімір Валадаравіч і ёсць той за-гадкавы ўладар Полацкай зямлі Уладзімір, пра якога пісала "Хроніка Лівоніі", дык ён даводзіўся дзедам Міндоўгу і яго брату Даўспрунку. Становя-цца зразумелымі дынастычныя прэтэнзіі на Полацк Рынголвдавічаў: Міндоўга, Таўцівіла, Траняты, Вой-шалка. Са згасаннем роду Рагвалодавічаў іх права-пераемнікамі станавіліся Рынгольдавічы. 3 гэтай на-годы цікава адзначыць факт выкарыстання герба менскага князя Глеба Усяславіча на пячатках Свідрыгайлы Альгердавіча як знака правапераемнасці спадчыны менска-полацкіх князёў. Такім чынам, дапусціўшы магчымасць шлюбу Альгімонта з дачкой Валадара Глебавіча, мы можам гіпатэтычна прыняць іх за бацькоў Рынгольда.
Рынгольд меў сыноў - Даўспрунка і Міндоўга - і дачку. Як вынікае з Іпацьеўскага летапісу, у Даўс-прунка было два сыны - Таўцівіл і Едзівід - і дачка, якая ўзяла шлюб з Данілам Гапіцкім. Вядомы сын дачкі Рынгольда - гэта князь Транята. Іпацьеўскі ле-тапіс называе яго Міндоўгавым сястрынічам, гэта значыць сынам яго сястры. Памыляецца М.Мату-зава, якая лічыць Траняту сынам жамойцкага князя Вікінтаь. Паводле Іпацьеўскага летапісу, Вікінт быў "вуем", гэта значыць братам маці Таўцівіла і Едзі-віда. У Міндоўга была дачка і тры сыны - Войшапк, Рукля і Рэпек'я. Аднак у граматах Міндоўга яго ма-лодшыя сыны называюцца інакш.
Верагодна, Міндоўг быў жанаты два разы. Іпацьеўскі летапіс паведамляе, што ў 1252 г. загінуў князь Вісімот Булевіч, і з яго ўдавой ажаніўся Міндоўг. На гэты час у яго былі дарослыя дзеці -сын Войшалк і дачка. Значыць, малодшыя сыны -Рукля і Рэпек'я - нарадзіліся ад другога шлюбу. Ёсць меркаванне, што першай ягонай жонкай была дачка цвярскога князя Яраслава Уладзіміравіча. Можна прыняць думку Г.Семянчука і А.Шаланды, што першы раз Міндоўг быў жанаты на дачцэ нава-градскага князя Ізяслава.
Невядома, да якога роду належаў Ізяслаў. В.Насевіч адносіць яго да нашчадкаў гарадзенскіх кня- зеў . Аднак выводзяць Ізяслава і з роду пінскіх князёў і дапускаюць магчымасць, што ён быў брат (стрыечны) пінскім князям Уладзіміру і Міхаілу. Адносяць Ізяслава і да полацкага княжацкага дома. А.Госцеў лічыць яго ўзгаданым у летапісе пад 1181 г. князем Ізяславам, малодшым сынам Мікулы Ваподшыча (Усеваладавіча), унука полацкага князя Васількі Святаславіча. Даволі праўдападобна, што наваградскія князі былі Рагвалодавічы.
П.Дузбург пісаў, што Наваградская зямля назы-ваецца Крывіцкай зямлёй, што можа ўказваць не толькі на славянскае насельніцтва яе - крывічоў, але і падначаленасць яе крывіцкім (полацкім) князям. Прыход да ўлады полацкіх кня-зёў у Наваградку мог адбыцца ў 1182 г. В.Тацішчаў са спасылкай на летапіс з "Полацкай зямлі" паве-дамляе пра вайну ў 1182 г. менскага князя Уладзіміркі Вападаравіча з драгічынскім князем Васількам Яраполкавічам з-за Берасця. Уладзімірка Валадаравіч авалодаў Берасцем, і толькі пры падтрымцы палякаў Васілька Яраполкавіч вярнуў сабе гэты горад. Цьмяныя звесткі пра гэтыя па-дзеі ёсць і ў польскай "Вялікай хроніцы", дзе распавядаецца, што "горад Русі Берасце" адмовіўся плаціць падаткі польскаму каралю Казіміру і той у 1182 г. пайшоў на горад і захапіў яго.
Уладзімір Валадаравіч павінен быў мець трыва-лую базу ў барацьбе за Берасце - якраз Наваград-скую зямлю. Таму не выключана, што да 1182 г. ён мог усталяваць тут сваю ўладу. Пацярпеўшы ў пача-тку вайны паражэнне, Уладзімірка вымушаны быў звярнуцца па дапамогу да полацкага князя Мсціслава Васількавіча. Пэўна, адной з умоў дапа-могі было прадастаўленне яго брату Ізяславу ўдзела ў Наваградскай зямлі. Ізяслаў мог атрымаць Гародню. Вось чаму ў "Слове пра паход Ігаравы" смерць Ізяслава Васількавіча ў бітве з літоўцамі аплакана ў Гародні: "Унылы голоси, пониче весе-лие, трубы трубят городеньским". Гэтая падзея храналагічна адбылася якраз у часы змагання Уладзіміркі Валадаравіча за Берасце. Так што ёсць падставы лічыць Ізяслава Васількавіча гарадзенскім князем, і, магчыма, ягоны сын і быў Ізяслаў Нава-градскі, а прыхільнае стаўленне пінскіх князёў да На-ваградка можна растлумачыць сваяцкімі сувязямі.
Калі дапусціць магчымасць шлюбу Міндоўга з Ізяслаўнай, то ёсць верагоднасць, што ён жыў у На-ваградку (як пазней Альгерд, які ажаніўся з дачкой віцебскага князя, жыў у Віцебску) і ў памяць пра гэта яго імем тут назвалі курган.
Ніводная гістарычная крыніца не піша, што Міндоўг заваяваў або быў запрошаны ў Наваградак. Затое Іпацьеўскі летапіс ясна ўказвае, што ў Нава-градку княжыў Войшалк, пад яго ўладай былі Слонім і Ваўкавыск. Звычайна гісторыкі спасыла-юцца на летапісныя паведамленні, што Войшапк перадаў князю Раману Данілавічу Наваградак "от Миндога". Аднак гэтае паведамленне даволі супя-рэчлівае, і яно не тлумачыць, чаму Войшалк, якому належаў Наваградак, павінен быў аддаваць яго "от Миндога". Між тым запіс пад 1257 г. ясна свед-чыць, што Войшалк перадаў Наваградак Раману "ад сябе": "Войшалк бе дал Новогродок Романови". Можна дапусціць, што Войшалк пасля згасання роду Ізяслава як яго законны нашчадак па матчы-най лініі і ўнаследаваў Наваградскую зямлю. Не вы-ключана, што княжанне Войшалка ў Наваградку -свядомы выбар наваградчан. Трэба ўлічыць спецы-фіку гэтага рэгіёна - змешанае славяна-балцкае на-селыніцтва, моцныя пазіцыі язычніцтва. Толькі каля Наваградка мы знаходзім цэлы шэраг паселішчаў з балцкімі назвамі - Суляцічы, Пукачы, Галынь, Мо-тча, Ладзейнікі, Неўда, Ізва, Несутычы, Брольнікі, Сэрвач, Міратычы і інш. Актавыя матэрыялы XV ст. паказваюць на значны працэнт балцкага на-сельніцтва на тэрыторыі Верхняга Панямоння. (Трэба звярнуць увагу на тое, што ў адрозненне ад гарадскога насельніцтва, якое носіць хрысціянскія імёны, жыхары вёсак захоўвапі балцкія імёны, што можа сведчыць пра іх язычніцтва.)
Князь-язычнік Войшапк, напалову славянін і напалову балт, успрымаўся мясцовым славяна-балцкім насельніцтвам як этнічна свой. А калі да-пусціць, што ён быў сын Ізяслаўны, то меў закон-ныя правы на Наваградскую зямлю.
З'яўленне Войшалка ў Наваградку было абумоў-лена яшчэ адным фактарам. Як вынікае з Іпацьеў-скага летапісу, паходы Данілы Галіцкага на Міндо-ўга, па сутнасці, былі не на Літву, а на Наваградак. Падобную выснову зрабіў М.Улашчык. Ён лічыць, што паход галіцка-валынскіх войск у 1255 г. быў накіраваны на Наваградак і Літву як на асобныя аб'екты. Гэтыя факты наводзяць на думку, што Наваградская зямля і Літва не складалі тады адной дзяржавы, але былі ў саюзных адносінах. Перад па-грозай варожага нашэсця наваградчане маглі за-прасіць на свой пасад Войшапка і тым самым за-бяспечыць сабе дапамогу з боку Міндоўга, які на той час "Лмтву зане", гэта значыць стаў яе адзінаў-ладным правіцелем. Дадзеныя факты паказваюць, што Міндоўг не толькі не быў наваградскім князем, апе і не заваёўваў з наваградчанамі Літвы (як гэта сцвярджаў М.Ермаловіч) і ўвогуле Наваградская зя-мля тады не была аб'яднана з Літвой у адну дзяр-жаву.
Пасля забойства Міндоўга ў 1263 г. Войшалк хацеў перадаць Таўцівілу "все право свое прирожо-ное, яко христианинове и брату сполне веры ру-ской, если бы забил Троняту". Трэба адзначыць, што Таўцівіл меў сваяцкія сувязі з віцебскім князем Андрэем Яраславічам, жонка якога, Настасся Данілаўна, была дачка яго сястры, жонкі князя Да-нілы Галіцкага. Аднак Таўцівіл у 1263 г. быў за-біты Транятам. Яго права на полацкі пасад перай-шло да Войшалка, таму і прызнаваў полацкі князь Ізяслаў: "Полотеск Видьбеск одно есть, а воли есим божим и в Войшелгове". Забойства Войша-лка ў 1268 г. (паводле Я.Длугаша, гэта адбылося 9 снежня 1267 г.) князем Львом Данілавічам не прывяло да распаду створанай ім дзяржавы -Вялікага княства Літоўскага. Велікакняжацкі пасад ён перадаў князю Шварну Данілавічу, жанатаму на яго сястры. У 1270 г., пасля смерці Шварна, вялікім князем стаў Тройдзень.
У гістарычнай літаратуры няма дакладнага ад-казу, хто такі Тройдзень, невядомыя яго бацькі, не-вядома і месца, дзе ён правіў да велікакняжацкага пасада. Хоць у легендарнай частцы "Хронікі Быха-ўца" паведамляецца, што старэйшы брат Трой-дзеня, Нарымонт, даведаўшыся пра смерць яцвяжскіх князёў, перадаў яму яцвяжскую зямлю, і ён стаў княжыць у горадзе Райгорад, назваўшыся князем яцвяжскім і дайноўскім. Таму можна да-пусціць, што ўдзелам Тройдзеня была Дайноўская зямля, хоць у "Рыфмаванай хроніцы" пад 1278 г. пішацца, што замкам Тройдзеня быў Кернаў
У Іпацьеўскім летапісе не паведамляецца, што Тройдзень захапіў уладу, значыць, ён меў законнае права на яе, бо, пэўна, належаў да роду Рынгольдавічаў. Наўрад ці ён быў сын Таўцівіла. Вядома, што Таўцівілаў сын, ратуючыся ад Траняты, уцёк у Ноў-гарад. "Раўданскі рукапіс" Антонія Корсака называе яго Іванам і паведамляе, што ён з'ехаў у Ноўгарад, дзе і прыняў манаства. У запісках Кацярыны II ён названы Святаславам, якога полацкія баяры адвезлі ў Ноўгарад, дзе і хрысцілі пад імем Міхаіл. Нека-торыя даследчыкі дапускаюць думку, што сынам Таўцівіла быў віцебскі князь Канстанцін (у летапісах названы як "зять Александров"), які ў 1262 г. разам з Таўцівілам удзельнічаў у паходзв на Юр'еў. Пасля ён быў адным са службовых князёў у Ноўгара-дзе. Аднак паводле іншых звестак, Канстанцін уцёк у Рыгу і перадаў Ордэну некаторыя полацкія ўладанні ў Латгаліі. Яго сын Міхаіл пазней заняў княжацкі пасад у Віцебску. На нашу думку, больш праўдападобным з'яўляецца меркаванне М.Ермало-віча пра тое, што Канстанцін быў стаўленік Траняты, якога па яго патрабаванню палачане ўзялі сваім князем . Таму сынам Таўцівіла можна лічыць князя Святаслава, які, магчыма, быў яшчэ мала-летнім, а значыць не мог заняць княжацкі пасад у ВКЛ. У такім становішчы адзіны, хто меў права на спадчыну Войшалка, мог быць сын яго стрыечнага брата Едзівіда. Як і Таўцівіл, Едзівід быў сын Даўс-прунка, старэйшага брата Міндоўга. У Іпацьеўскім летапісе Едзівід упамінаецца толькі раз, у сувязі з тым, што Міндоўг выгнаў яго разам з Таўцівілам з Літвы. Паколькі Таўцівіл названы першым, то, пэўна, Едзівід быў яго малодшы брат. У вайне з Міндоўгам ён актыўна не ўдзельнічаў, а таму больш не ўзга-дваўся ў летапісе. Магчыма, ён неўзабаве памёр ці загінуў. Канечне, калі б ён быў жывы, дык пасля смерці Войшалка і Шварна павінен быў стаць вялікім князем. Пэўна, апеку над дзецьмі Едзівіда ўзяў Таўцівіл. Яны разам з ім жылі ў Полацку. Свед-чаннем гэтага можа служыць тапонім Тройдзевічы каля Полацка. Патранамічны суфікс "віч" пака-звае, што гэты тапонім утвораны ад імя Тройда. Яно магло быць кароткай формай імя Тройдзень. Такая форма гэтага імя (Трэйда) сустракаецца ў пісьмовых крыніцах, прысвечаных мазавецкаму князю Тройдзеню, сыну Тройдзеневай дачкі. Маг-чыма, і Тройдзеня звалі коратка Тройда. Паселішча, дзе жыў Тройдзень, атрымала назву Тройдзевічы.
Яшчэ адзін факт указвае на сувязь Тройдзеня з Полацкам - гэта імя яго дачкі - Прадзіслава. "Рочнікі" кракаўскіх францысканцаў называюць яе Гаўдзе, а ў іншых крыніцах - Гаўдземунда, у Длу-гаша - Сафія. О.Балзер лічыў, што двайное імя -Сафія Прадзіслава - яна атрымала пры хрыш-чэнні . Аднак у рукапіснай генеалогіі мазавецкіх князёў, якую прыводзіць Т.Нарбут, названа толькі адно яе імя - Прадзіслава. Пэўна, гэта было яе першае імя. Прадзіслава, або Прадслава, пашыра-нае імя ў полацкіх княгінь. Нагадаем, Прадславу, дачку Рагнеды, свецкае імя Ефрасінні Полацкай -Прадслава. Выказвалася думка, што княгіня Прад-слава, згаданая ў "Аповесці мінулых гадоў" пад 945 г., правіла ў Полацку. Магчыма, і Тройдзень даў дачцэ імя Прадзіслава ў гонар прабабкі, жонкі Альгімонта. Не выключана, што Прадзіслава мела і другое імя, Гаўдземунда (звернем увагу на яго го-цка-скандынаўскае паходжанне), а пры хрышчэнні атрымала імя Сафія.
Незразумела, чаму Тройдзень, калі верыць Іпацьеўскаму летапісу, не хрысціўся, у той час як яго браты Сурпуцій, Лесій і Свелкеній былі хрысціяне. Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што ён да вялікага княжання правіў у язычніцкіх яцвяжскіх землях.
Як сын Едзівіда і прадстаўнік старэйшай лініі Рынгольдавічаў Тройдзень меў законнае права на ўладу ў Літве, а як пляменнік Войшалка і Таўцівіла -на ўладу ў Наваградку і ў Полацку. Але са смерцю Тройдзеня ў 1282 г. лінія Едзівіда скончылася. Браты Тройдзеня памерлі яшчэ раней бяздзетнымі. Памёр без наследніка і Тройдзень. Адзіная дачка Сафія Прадслава пабралася шлюбам з мазавецкім князем Баляславам II. А шлюб Тройдзеня з мазаве-цкай княгіняй Ганнай не пацверджаны крыніцамі. Таму сцвярджэнне "Хронікі Быхаўца", што ў Трой-дзеня быў сын Рымонт, можна лічыць вымыслам. Хто ж стаў вялікім князем пасля Тройдзеня?

Домой
Сайт управляется системой uCoz